Мабільная праграма «Тэматычнае распазнаванне маўлення» прызначана для распазнавання маўлення ў межах некалькіх тэматычных даменаў (малюнак 1).
Праграма з’яўляецца мабільнай рэалізацыяй вэб-сэрвісу «Тэматычнае распазнаванне маўлення», размешчанага на кампютарна-лінгвістычнай платформе www.corpus.by.
Пасля ўключэння праграма адразу запускае модуль распазнавання і апрацоўвае ўваходнае маўленне. Атрыманыя вынікі выводзяцца ў рэальным часе ў выглядзе тэксту распазнаных слоў (малюнак 2). Пры спыненні маўлення праграма спыняе распазнаванне і чакае аднаўленне гукавых сігналаў. Для распазнання можна выбраць адзін з чатырох даменаў: адзенне, лічбы, гарады або іншае.
Праграма размешчана для свабоднай загрузкі і выкарыстання на пляцоўцы Google Play Market (малюнак 3).
Мабільная праграма «Тэматычнае распазнаванне маўлення» у Google Play (часова недаступная, ідуць праўкі)