Адкрытая лекцыя па камп’ютарнай лінгвістыцы


24 верасня (чацвер) у 14.15 адбудзецца адкрытая лекцыя па камп’ютарнай лінгвістыцы на філалагічным факультэце БДУ.
Адкрытую лекцыю правядуць супрацоўнікі Лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Праблемнае поле, якое будзе закранута падчас выступаў:
− Сімвальная і літарная апрацоўка тэксту.
− Паслоўная апрацоўка тэксту.
− Праверка арфаграфіі.
− Пераўтварэнне арфаграфічнага тэксту ў фанетычную і прасадычную транскрыпцыі.
− Сінтэзаванне маўлення па ўваходным тэксце.
− Запіс маўлення ў гукавыя файлы.
− Лінгвістычныя і акустычныя рэсурсы.
− Аўтаматызацыя складання спісу выкарыстаных крыніц для навуковых працаў.
Гэтыя і многія іншыя задачы могуць быць вырашаны сродкамі камп’ютарнай лінгвістыкі. Запрашаем прыняць удзел у адкрытай лекцыі, прысвечанай азнаямленню з бясплатнымі, вольнымі для выкарыстання ў Інтэрнэце сэрвісамі, якія вырашаюць падобныя задачы.
Усіх зацікаўленых чакаем 24 верасня ў 14:15 у актавай зале на філалагічным факультэце БДУ па адрасе вул. К. Маркса 31.
Сайт лабараторыі: http://ssrlab.by/.
З пытаннямі можна звярнуцца да к.т.н. Юрася Гецэвіча +375 29 882 14 87 (MTS), +375 29 681 52 53 (Velcom).
Старонка-арыгінал:

Калі Вы знайшлі ў тэксце памылку правапісу, калі ласка, выдзеліце гэты тэкст і націсніце Ctrl+Enter.