“aBookForge” – гэта сістэма, прызначаная для агучвання адвольных тэкставых файлаў у рэжыме рэальнага часу і стварэння гукавых файлаў.
Асноўныя функцыі сістэмы:
- агучванне ўсяго або адвольна вылучанага фрагмента тэксту;
- захаванне сінтэзаванага маўлення ў гукавы файл у фармаце «.wav» або «.mp3»;
- запіс сінтэзаванага маўлення ў некалькі файлаў зададзенага аб’ёму;
- выбар мужчынскага ці жаночага голасу для агучвання тэксту;
- рэгуляванне тэмпу і гучнасці маўлення;
- кіраванне працэсам агучвання тэксту (спыненне, паўза, аднаўленне);
- праца з файламі ў фармаце «.txt»: адкрыванне, рэдагаванне і захаванне тэксту.
Вобласць ужывання:
- стварэнне аўдыякніг;
- стварэнне рэкламнай маўленчай інфармацыі на аснове тэкставых файлаў;
- распрацоўка сістэм апавяшчэння;
- стварэнне запісаў для навучання рускай мове і маўленню.
Канкурэнтныя перавагі:
- аптымальныя суадносіны паказчыку кошт/якасць прадукта;
- наяўнасць 2-х галасоў (мужчынскага і жаночага) для агучвання тэксту;
- вышэйшы клас пераборлівасці сінтэзаванага маўлення ў адпаведнасці з ДАСТ Р51061-97, СТБ ДАСТ Р 50840-200