(Беларуская) Generation.by. “У сеціве з’явіўся зручны сэрвіс праверкі правапісу «Ў»”


Извините, этот техт доступен только в “Беларуская” и “Американский Английский”. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in this site default language. You may click one of the links to switch the site language to another available language.

Лабараторыя распазнання і сінтэзу мовы Аб’яднанага Інстытуту праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі распрацавала зручны вэб-сэрвіс праверкі правапісу літары «Ў».

Адмысловая лабараторыя Акадэміі навук цягам некалькіх год паспяхова займаецца распрацоўках алгарытмаў распазнання і сінтэзу беларускай мовы. У часе працы над гэтым вялікім праектам робяцца і іншыя карысныя праграмы. Сярод іх спецыялізаваны сэрвіс праверкі напісання ў нескладовага, распрацаваны для хуткай праверкі электронных тэкстаў перад сінтэзаваннем.

«U_check распрацаваны, каб хутка правяраць вялікія электронныя тэксты на беларускай мове на прадмет няправільнага напісання «у і «ў. Сэрвіс правярае напісанне без уліку выключэнняў з правілаў, бо яны часта мяняюцца», — распавядае Generation.by малады навуковец, загадчык лабараторыі Юрась Гецэвіч.

Большасць існых спэлчэкераў беларускай мовы грунтуюцца на пераборы па слоўніках і не ўліваюць простае правіла напісання літараў У/Ў у беларускай мове.

«Сэрвіс абазначыць магчымыя памылкі, па-першае, калі напісана «у» пасля галоснай літары, і па-другое, калі напісана «ў» пасля не галоснай літары ці іншага сімвала», — тлумачыць Юрась алгарытм працы праграмы.

Лабараторыя вырашыла выстаўляць у Сеціве часткі сваёй працы, каб атрымаць болей карыстальнікаў ужо ў працэсе распрацоўкі ды вітае парады да паляпшэння выніковага прадукту.

Крыніца: http://generation.by/news6287.html

Калі Вы знайшлі ў тэксце памылку правапісу, калі ласка, выдзеліце гэты тэкст і націсніце Ctrl+Enter.