Арфаэпічны слоўнік — першы поўны акадэмічны слоўнік беларускай мовы, які фіксуе правілы літаратурнага вымаўлення (падрабязней пра слоўнік). Выдадзены ў 2017 годзе. У аснову рэестра арфаэпічнага даведніка, які складае больш за 117 тыс. слоў, пакладзены рэестр «Слоўніка беларускай мовы».
Мабільная праграма «Арфаэпічны слоўнік» прызначана для азнаямлення з беларускамоўнай фанетычнай транскрыпцыяй без вялікіх затрат часу на пошук словаформы. Праграма напісана на мове праграмавання Java для мабільных прылад на базе аперацыйнай сістэмы Android версіі 2.2 і вышэй.
Мабільная праграма складаецца з дзвух экранаў:
- экран для пошуку словаформы (малюнак 1);
- экран выніку пошуку словаформы (малюнак 2).
На першым экране для пошуку словаформы знаходзяцца дзве працоўныя кнопкі: «Пошук» і «Выдаліць» («Х»), а таксама поле для ўводу словаформы.
На другім экране для адлюстравання выніку пошуку словаформы знаходзяцца наступныя элементы:
- словаформа;
- варыянт(ы) транскрыпцыі;
- кнопка для агучкі слова праз анлайн сэрвіс «Сінтэзатар маўлення па тэксце», які можна знайсці на сайце камп’ютарна-лінгвістычнай платформы corpus.by.
Праграма размешчана для свабоднай загрузкі і выкарыстання на пляцоўцы Google Play Market (малюнак 3).
Мабільная праграма «Арфаэпічны слоўнік» у Google Play
Android |