(Беларуская) Спецыялізаваны фанетычны слоўнік

Извините, этот техт доступен только в “Беларуская” и “Американский Английский”. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in this site default language. You may click one of the links to switch the site language to another available language.

Сэрвіс «Спецыялізаваны фанетычны слоўнік» прызначаны для адлюстравання транскрыпцыі спісаў слоў спецыялізаванай тэматыкі. На дадзены момант слоўнік змяшчае словы для рускай мовы, гэтыя словы ўжываліся ў бытавым і гутарковым тэматычным дамене. На старонцы сэрвіса знаходзіцца спіс літар па алфавіце, з якіх пачынаюцца словы з прапісаным фанетычным разборам. Карыстальнік можа выбраць любую літару і слова, што пачынаецца з абранай літары, і паглядзець транскрыпцыі яго парадыгмы, а таксама падрабязны фанетычны разбор кожнай словаформы.

Словаформа можа мець адну і болей транскрыпцый, не ўсе з якіх з’яўляюцца афіцыйнай нормай, але ўжываюцца ў гутарковым маўленні і павінны быць улічаныя, напрыклад, пры даследаванні асаблівасцей маўлення ці пры стварэнні сістэмы распазнавання маўлення.

Інфармацыя пра словаформу складзена ў наступным парадку: словаформа з націскам {часціна мовы, род, склон, лік / n варыянтаў транскрыпцыі}.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Парадыгма — сукупнасць усіх словаформаў слова. Напрыклад, дрэва, дрэва, дрэву, дрэва, дрэвам, дрэве, дрэвы, дрэваў, дрэвам, дрэвы, дрэвамі, дрэвах.

Словаформа ці форма слова — выяўляе розныя граматычныя значэнні слова пры захаванні яго лексічнага значэння.

Транскрыпцыя ў лінгвістыцы — пісьмовая перадача тым ці іншым наборам пісьмовых знакаў (фанетычным алфавітам) элементаў гукавога маўлення (фанем, алафонаў, гукаў). У лінгвістычнай тэорыі і практыцы транскрыпцыя мае разнастайнае прымяненне.

Фанетыка — раздзел лінгвістыкі, які вывучае гукі маўлення і гукавую будову мовы, у прыватнасці, склады, гукаспалучэнні, заканамернасці злучэння гукаў у маўленчы ланцужок.

Фанетычны разбор слова — падрабязны аналіз слова з пункту гледжання яго правільнага вымаўлення: вызначэнне колькасці літар, гукаў, націску ў слове, вылучэнне галосных і зычных гукаў, іх класіфікацыя.

Асаблівасці сэрвіса

Слоўнікавая база сэрвіса на дадзены момант змяшчае 13713 словаформаў, кожная з якіх мае свой фанетычны разбор.

Практычная каштоўнасць

Фанетычны разбор слоў і словаформ дапаможа карыстальніку ў працы і вывучэнні прадстаўленай мовы, а менавіта фанетычныга складніку слова і варыянтаў яго вымаўлення. Таксама гэтая база фанетычных разбораў і транскрыпцый можа быць выкарыстана для дапамогі ў напісанні дакладаў на тэмы, звязаныя з мовай, маўленнем і яго паходжаннем.

Пры дапрацоўцы сэрвіса і папаўненні архіва новымі словаформамі ён зможа даць карыстальніку магчымасць пошуку патрэбнага слова і яго разбору.

Апісанне інтэрфейсу карыстальніка

Графічны інтэрфейс сэрвіса ўключае наступныя часткі, прадстаўленыя на малюнку 1-3.

Малюнак 1. Асноўная старонка сэрвіса «Спецыялізаваны фанетычны слоўнік»

А — кнопкі выбару лакалізацый.

Б — спасылка на прыклады слоў.

В — табліца літар у алфавітным парадку, кожная з якой вядзе на спіс слоў, якія пачынаюцца з пазначанай літары.

Г — паказвае колькасць словаформ у слоўніку.

Д — спіс слоў для прагляду парадыгм і фанетычнага разбору (малюнак 2).

Малюнак 2. Спіс слоў для прагляду парадыгм і фанетычнага разбору

Кожнае слова прадстаўлена такім чынам, як на малюнку 3.

Малюнак 3. Разбор слова ў сэрвісе «Спецыялізаваны фанетычны слоўнік»

Карыстальніцкі сцэнар працы з сэрвісам

1. Праглядзець прыклады прадстаўленых у слоўніку слоў.
2. Націснуць літару, з якой пачынаецца слова, разбор якога неабходна даведацца.
3. Выбраць слова са спісу слоў і праглядзець яго разбор (у прыватнасці, парадыгму і транскрыпцыі).
4. Націснуць на транскрыпцыю, каб пабачыць фанетычны разбор слова паводле яе.

Доступ да сэрвіса праз API

Для доступу да сэрвіса “Спецыялізаваны фанетычны слоўнік” праз API неабходна адправіць AJAX-запыт тыпу GET на адрас https://corpus.by/SpecializedPhoneticDictionary/api.php. Праз масіў data перадаюцца наступныя параметры:

• localization — мова лакалізацыі; прымае значэнні “en”, “be”, “ru”.
• op — назва аперацыі; прымае значэнні:
• getFirstLetters — выбар дадзенай аперацыі вядзе да атрымання фрагмента html-старонкі, які ўяўляе сабой меню выбару даступных літар (падраздзелаў слоўніка).
• getLexemes — выбар дадзенай аперацыі вядзе да атрымання фрагмента html-старонкі, які ўяўляе сабой меню выбару лексемы на абраную літару.
• getParadigm — выбар дадзенай аперацыі вядзе да атрымання фрагмента html-старонкі, які ўяўляе сабой меню выбару словаформ абранай лексемы.
• getPhoneticParsing — выбар дадзенай аперацыі вядзе да атрымання фрагмента html-старонкі, які ўяўляе сабой фанемны разбор абранай словаформы.
• ex — маркер адлюстравання спісу слоў на галоўнай старонцы сэрвіса; неабходны толькі пры op = “getFirstLetters”; прымае значэнні “show”, “hide”.
• letter — падраздзел слоўніка, у які ўваходзяць словы, што пачынаюцца з пэўнай літары; напрыклад, “Я”.
• lexeme — лексема, словаформы якой будуць прыведзены разам з транскрыпцыямі; напрыклад, “янва́рский”.
• wordform — словаформа. Напрыклад, “янва́рскими”.
• transcription — транскрыпцыя. Напрыклад, “[ṷ,и̃э,н,в,а́,р̭,с,к’,и̃,м’,и̃]”.

Прыклад AJAX-запыту:

$.ajax({
type: “GET”,
url: “https://corpus.by/SpecializedPhoneticDictionary/api.php”,
data: {
“localization”: “en”,
“op”: “getPhoneticParsing”,
“letter”: “Я”,
“lexeme”: “янва́рский”,
“wordform”: “янва́рскими”,
“transcription”: “[ṷ,и̃э,н,в,а́,р̭,с,к’,и̃,м’,и̃]”

success: function(msg){ },
error: function() { }

Сервер верне JSON-масіў з выніковым фрагментам html-старонкі (параметр result). Напрыклад, па вышэй прыведзеным AJAX-запыце будзе сфарміраваны наступны адказ:

“result”: “янва́рскими [ṷи̃энва́р̭ск’и̃м’и̃]

[ṷ] – согласный, среднеязычный средненёбный, аппроксимант, сонорный, палатальный

[и̃э] – гласный, безударный, переднего ряда, верхне-среднего подъёма, нелабиализованный, назализованный

[н] – согласный, переднеязычный дорсальный зубной, смычно-проходный носовой, сонорный, твердый

[в] – согласный, губно-зубной, щелевой, шумный звонкий, твердый

[а́] – гласный, ударный, среднего ряда, нижнего подъёма, нелабиализованный

[р̭] – согласный, переднеязычный, какуминальный, передненёбный, дрожащий, десонантизованный, твердый

[с] – согласный, переднеязычный, дорсальный, зубной, щелевой, шумный, глухой, твердый

[к’] – согласный, заднеязычный средненёбный, взрывной, шумный глухой, мягкий

[и̃] – гласный, безударный, переднего ряда, верхнего подъёма, нелабиализованный, назализованный

[м’] – согласный, губно-губной, смычно-проходный носовой, сонорный, мягкий

[и̃] – гласный, безударный, переднего ряда, верхнего подъёма, нелабиализованный, назализованный

Main page → Я → янва́рский”

Спасылкі на крыніцы

Старонка сэрвісу: https://corpus.by/SpecializedPhoneticDictionary/?lang=be

Апісанне падрыхтавалі:
ПАНКЕВІЧ Арцём Яўгеньевіч, МАРЧЫК Марына Уладзіміраўна

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.