(Беларуская) Philology.BY – Міжнародная канферэнцыя “NooJ’2015” (Мінск, 11–13.06.2015)


Извините, этот техт доступен только в “Беларуская” и “Американский Английский”. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in this site default language. You may click one of the links to switch the site language to another available language.

Извините, этот техт доступен только в “Беларуская” и “Американский Английский”. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in this site default language. You may click one of the links to switch the site language to another available language.

nooj-dateЛабараторыя распазнавання і сінтэзу маўлення Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі (АІПІ) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і лабараторыя “ELLIADD” (універсітэт Франш-Кантэ, Безансон, Францыя) праводзяць 11–13 чэрвеня 2015 г. у Мінску Васямнаццатую Міжнародную канферэнцыю па апрацоўцы электронных тэкстаў на натуральнай мове “NooJ’2015”.

 

Дадзеная канферэнцыя:

− дазваляе сустрэцца даследчыкам у лінгвістыцы, у камп’ютарнай лінгвістыцы з карыстальнікамі NooJ і падзяліцца сваім вопытам у якасці распрацоўшчыка, даследчыка і/ці выкладчыка;

− знаёміць карыстальнікаў NooJ з апошнімі лінгвістычнымі рэсурсамі і прыкладаннямі АНМ (ад англійскага NLP – Natural Language Proсessing – апрацоўка натуральнай мовы), распрацаванымі для/з дапамогайNooJ, з новымі функцыянальнымі магчымасцямі, а таксама з перспектывамі іх далейшага развіцця;

− прапануе даследчыкам і аспірантам паўдзельнічаць у двух семінарах (базавага і прасунутага ўзроўню) для таго, каб навучыцца праводзіць аналіз карпусоў электронных тэкстаў і будаваць прыкладанні АНМ з дапамогай NooJ;

− дае магчымасць прадставіць і азнаёміцца з новымі функцыянальнымі магчымасцямі непасрэдна самой праграмы NooJ (v5).

Тэматыка канферэнцыі ахоплівае распрацоўку лінгвістычных рэсурсаў (тыпаграфіка, правапіс, склададзяленне, фанетычная і прасадычная транскрыпцыя, марфалогія, лексічны аналіз, лакальны сінтаксіс, структурны сінтаксіс, трансфармацыйны аналіз, перафразаванне, семантычныя анатацыі, семантычны аналіз і інш.) ды апрацоўку электронных карпусоў (корпусная лінгвістыка, ідэнтыфікацыя, аналіз і апрацоўка інфармацыі, аналіз дыскурсу, бізнес-аналітыка, прыкладанні АНМ і інш.).

Анатацыі на англійскай мове падаюцца да 1 лютага 2015 года. Шаблон анатацыі – тут. Анатацыя павінна ўтрымліваць назву даклада, імя, арганізацыю і email аўтара(ў). Анатацыі не павінны перавышаць аб’ёмам адну старонку (каля 400-600 слоў) і павінны быць дасланыя ў сістэму EasyChair.

Усе атрыманыя анатацыі будуць перададзеныя навуковаму камітэту, і не пазней за 31 сакавіка аўтары атрымаюць паведамленне пра ўключэнне даклада ў праграму канферэнцыі.

Фармат файлу фінальнай версіі падаецца – PDF. Усе прынятыя анатацыі будуць уключаныя ў «Зборнік анатацый дакладаў Міжнароднай канферэнцыі NooJ’2015».

Увага! Пры ўзнікненні складанасці з падачай анатацыі ў сістэму EasyChair просім звязвацца з арганізацыйным камітэтам праз электронны адрас – nooj2015@ssrlab.by. Дадатковая інфармацыя на старонцы nooj2015.ssrlab.by.

Аляксей Яскевіч

14 студзеня 2015 г.



Крыніца тэксту: http://philology.by/nooj-2015

Спампаваць (PDF, 268KB)

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.