(Беларуская) Двухмоўная пытальна-адказная дыялогавая сістэма


Извините, этот техт доступен только в “Беларуская” и “Американский Английский”. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in this site default language. You may click one of the links to switch the site language to another available language.

Структура эксперыментальнай сістэмы натуральна-моўных інтэрфейсаў прыведзена на малюнку. Яна ўспрымае галасавыя пытанні на БМ ці РМ, апрацоўвае іх ў адпаведны тэкст, па ім з дапамогай машыны апрацоўкі пытанняў генеруецца тэкставае паведамленне, па якім сінтэзуецца маўленне.

1

Малюнак 1. Функцыянальная схема пытальна-адказнай дыялогавай сістэмы для БМ і РМ

Эксперыментальная мадэль сістэмы была распрацаваная для тэмы геаметрыя. Прыклады пытанняў карыстальніка да сістэмы і паведамленняў, якія былі згенераваныя ў адказ:

  1. Па-беларуску

Пытанне: Якія сінонімы існуюць у паняцця “квадрат”?

Адказ: Сінонімы паняцця квадрат: роўнабаковы прамавугольнік, прамавугольны ромб.

  1. Па-руску

Пытанне: Какие синонимы существуют у понятия “квадрат”?

Адказ: Синонимы понятия квадрат: равносторонний прямоугольник,

прямоугольный ромб.

З дапамогай распрацаванага ЭГС для БМ і РМ у СМТ машына апрацоўкі пытанняў шукае сінонімы і словаформы для кожнага слова ў тэксце пытання. Па пашыраным тэксце запыту і базе адносінаў паміж словамі геаметрычнага дамену будуецца тэкставы адказ (малюнак Б.2, малюнак Б.3).

Такім чынам, распрацаваная двухмоўная дыялогавая сістэма дае карыстальніку магчымасць вусна задаваць пытанне і чуць адказ на яго на пажаданай для яго мове, а не проста ўводзіць пытанне праз клавіятуру і чытаць адказ з экрана камп’ютара. Гэта робіць натуральна-моўны інтэрфейс натуральным для карыстальніка.

2

Малюнак 2. Інтэрфейс пытальна-адказнай сістэмы для БМ у рэжыме агучвання адказу на пытанне “Вывесці поўнае семантычнае наваколле паняцця квадрат”

3

Малюнак 3. Інтэрфейс пытальна-адказнай сістэмы для РМ у рэжыме агучвання адказу на пытанне “Вывести разбиение понятия четырехугольник”

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.