(Беларуская) SECURE-R2I Летняя школа ў Таліне


Извините, этот техт доступен только в “Беларуская” и “Американский Английский”. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in this site default language. You may click one of the links to switch the site language to another available language.

Извините, этот техт доступен только в “Беларуская” и “Американский Английский”. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in this site default language. You may click one of the links to switch the site language to another available language.

tallinn-summer-school-class

У гэтым годзе пад эгідай праекта SECURE-R2I (7-я Рамачная Праграма ЕС па навуцы і тэхналогіях) у Цэнтры інавацый і прадпрымальніцтва MEKTORY (Талінскі тэхнічны ўніверсітэт) была арганізаваная Летняя школа па праблемах трансфера тэхналогій і інавацыі (TII Summer School). У ёй прынялі ўдзел 26 чалавек, большая частка з якіх – прадстаўнікі партнёрскіх арганізацый з Арменіі, Беларусі (Таццяна Окрут і Рыгор Пракаповіч), Грузіі, Малдовы і Украіны, таксама былі ўдзельнікі з Харватыі, Фінляндыі, Люксембурга і Іспаніі. Тыднёвы навучальны курс быў праведзены вопытнымі кваліфікаванымі ўдзельнікамі TII (Technology Innovation International – Міжнародная асацыяцыя тэхналогій і інавацый) і закрануў розныя аспекты праблемы камерцыялізацыі навуковых даследаванняў.

Мэта праекта SECURE-R2I – умацаваць супрацоўніцтва з Краінамі Усходняга Партнёрства (КУП) з мэтай пераадолення разрыву паміж даследаваннямі і інавацыямі ў рамках Сацыяльнай задачы 7 праграмы Horizon 2020 “Бяспечнае грамадства”.  Адным з кампанентаў дадзенай задачы з’яўляецца праграма мерапрыемстваў па развіццю кампетэнцый, якую ўзначальвае Міжнародная асацыяцыя тэхналогій і інавацый. Дадзеныя мерапрыемствы знаёмяць навукоўцаў і кіраўнікоў даследаванняў з краін Усходняга Партнёрства з метадамі ўкаранення вынікаў найбольш шматабяцальных навуковых даследаванняў у вытворчасць.

Інфармацыю пра партнёраў праекта можна знайсці па спасылцы  http://www.secure-r2i.eu/index.php/en/partners

Кароткая прэзентацыя па выніках  5-дзённага курса развіцця прафесійных навыкаў у сферы перадачы тэхналогій і падтрымкі інавацый

Спампаваць (PPTX, 94KB)

Крыніца тэксту: http://blogtii.wordpress.com/2014/06/30/secure-r2i-summer-school-in-tallinn/

Спампаваць (PDF, 453KB)

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.