У гэтым годзе пад эгідай праекта SECURE-R2I (7-я Рамачная Праграма ЕС па навуцы і тэхналогіях) у Цэнтры інавацый і прадпрымальніцтва MEKTORY (Талінскі тэхнічны ўніверсітэт) была арганізаваная Летняя школа па праблемах трансфера тэхналогій і інавацыі (TII Summer School). У ёй прынялі ўдзел 26 чалавек, большая частка з якіх – прадстаўнікі партнёрскіх арганізацый з Арменіі, Беларусі (Таццяна Окрут і Рыгор Пракаповіч), Грузіі, Малдовы і Украіны, таксама былі ўдзельнікі з Харватыі, Фінляндыі, Люксембурга і Іспаніі. Тыднёвы навучальны курс быў праведзены вопытнымі кваліфікаванымі ўдзельнікамі TII (Technology Innovation International – Міжнародная асацыяцыя тэхналогій і інавацый) і закрануў розныя аспекты праблемы камерцыялізацыі навуковых даследаванняў.
Мэта праекта SECURE-R2I – умацаваць супрацоўніцтва з Краінамі Усходняга Партнёрства (КУП) з мэтай пераадолення разрыву паміж даследаваннямі і інавацыямі ў рамках Сацыяльнай задачы 7 праграмы Horizon 2020 “Бяспечнае грамадства”. Адным з кампанентаў дадзенай задачы з’яўляецца праграма мерапрыемстваў па развіццю кампетэнцый, якую ўзначальвае Міжнародная асацыяцыя тэхналогій і інавацый. Дадзеныя мерапрыемствы знаёмяць навукоўцаў і кіраўнікоў даследаванняў з краін Усходняга Партнёрства з метадамі ўкаранення вынікаў найбольш шматабяцальных навуковых даследаванняў у вытворчасць.
Інфармацыю пра партнёраў праекта можна знайсці па спасылцы http://www.secure-r2i.eu/index.php/en/partners
Кароткая прэзентацыя па выніках 5-дзённага курса развіцця прафесійных навыкаў у сферы перадачы тэхналогій і падтрымкі інавацый
Крыніца тэксту: http://blogtii.wordpress.com/2014/06/30/secure-r2i-summer-school-in-tallinn/