У межах задання
“Мадэлі, метады, алгарытмы і праграмныя сродкі інтэлектуальнай апрацоўкі, аналізу і распазнавання медыка-біялагічных дадзеных, малюнкаў, маўленчай і тэкставай інфармацыі і распрацоўка на іх аснове інфармацыйных тэхналогій і сістэм медыцынскага і сацыяльнага прызначэння”
пастаўлены 2 асноўныя падзадачы на 2022 год для Лабараторыі 221 АІПІ НАН Беларусі:
- Распрацоўка мадэляў паралельных электронных карпусоў маўлення і тэкстаў медыцынскай, сацыяльнай і прававой тэматыкі на рускай, беларускай і англійскай мовах для распрацоўкі і тэсціравання інтэлектуальных сістэм распазнавання і сінтэзу маўлення.
- Распрацоўка ўніверсальных алгарытмаў апрацоўкі маўлення і тэкстаў па сабраных электронных карпусах маўлення і тэкстаў медыцынскай, сацыяльнай і прававой тэматыкі на рускай, беларускай і англійскай мовах.
Асноўныя вынікі на дадзены момант:
- Сфармаваны карпусы тэкстаў прававой тэматыкі. Характарыстыкі: мовы (Беларуская, Русский), фарматы (DOC, PDF), крыніцы (паралельныя пераклады матэрыялаў прававой тэматыкі). Азнаёміцца і спампаваць можна па спасылцы – тут.
- Сфармаваны карпусы тэкстаў медыцынскай тэматыкі. Характарыстыкі: мовы (Беларуская, English, Русский), фарматы (TXT, NooJ), крыніцы (паралельныя пераклады матэрыялаў медыцынскіх арганізацый 4ГКБ, ГГБ, 1ЦРКП, Камздраў). Спампаваць можна па спасылцы – тут.
- Сфармаваны карпусы тэкстаў сацыяльнай тэматыкі. Характарыстыкі: мовы (Беларуская, English, Русский), фарматы (TXT, NooJ), крыніцы (паралельныя пераклады матэрыялаў гісторыка-культурнага сацыяльнага аўдыягіда KrokApp). Спампаваць можна па спасылцы – тут.
- Пададзена і адобрана заяўка на канферэнцыю NooJ 2022 з магчымасцю прадстаўлення прамежкавых вынікаў працы. Можна пазнаёміцца з пададзенымі матэрыяламі і з тымі, што рыхтуюцца, тут (NooJ 2022 Conference, калонка “Known participation (Participation PROJECT) / Удзел, які нам вядомы (ПРАЕКТ удзелу)”).
Планы
- Дапрацаваць заданне “Распрацоўка мадэляў паралельных электронных карпусоў маўлення і тэкстаў медыцынскай, сацыяльнай і прававой тэматык на рускай, беларускай і англійскай мовах для распрацоўкі і тэсціравання інтэлектуальных сістэм распазнавання і сінтэзу маўлення” у частцы
- фармавання паралельных карпусоў тэкстаў прававой тэматыкі з дадаваннем часткі тэкстаў на English;
- падрыхтоўкі прэзентацыі і выступу на канферэнцыі NooJ 2022 з прадстаўленнем прамежкавых вынікаў працы.
- Выканаць заданне “Распрацоўка ўніверсальных алгарытмаў апрацоўкі маўлення і тэкстаў па сабраных электронных карпусах маўлення і тэкстаў медыцынскай, сацыяльнай і прававой тэматык на рускай, беларускай і англійскай мовах”.
- Абнавіць гэтую старонку праекта ў частцы асноўных вынікаў і планаў.
Просім дасылаць дадатковую важную інфармацыю і прапановы па выкананні гэтага праекта на кантакты.