Сэрвіс «Пошук фанетычных з’яў» прызначаны для ідэнтыфікацыі той ці іншай фанетычнай з’явы ва ўведзеным тэксце.
Доступ да сэрвіса праз API
Для доступу да сэрвіса “Пошук фанетычных з’яў” праз API, неабходна адправіць AJAX-запыт тыпу POST на адрас https://corpus.by/PhoneticPhenomenaSearcher/api.php. Праз масіў data перадаюцца наступныя параметры:
- text — адвольны ўваходны тэкст.
- consonantsBel — спіс літар, якія абазначаюць зычныя гукі беларускай мовы.
Па змаўчанні, БбВвГгДдЖжЗзЙйКкЛлМмНнПпРрСсТтЎўФфХхЦцЧчШшЬь - sonorantBel — спіс літар, якія абазначаюць санорныя гукі беларускай мовы.
Па змаўчанні, ВвЙйЛлМмНнРрЎў - obstruentBel — спіс літар, якія абазначаюць шумныя гукі беларускай мовы.
Па змаўчанні, БбГгДдЖжЗзКкПпСсТтФфХхЦцЧчШш - hissingBel — спіс літар, якія абазначаюць свісцячыя гукі беларускай мовы.
Па змаўчанні, ЗзСсЦц - hushingBel — спіс літар, якія абазначаюць шыпячыя гукі беларускай мовы.
Па змаўчанні, ЖжЧчШш - iotationBel — спіс ётавых галосных беларускай мовы і літара «й».
Па змаўчанні, ЕеЁёЮюЯяЙй - delimiters — спіс сімвалаў, якія абазначаюць разрыў фанетычнай з’явы на сутыку слоў.
Па змаўчанні, / - checkbox1 — пошук пар «зычны — зычны» на сутыку двух слоў.
- checkbox2 — пошук пар «санорны — санорны» на сутыку двух слоў.
- checkbox3 — пошук пар «шумны — шумны» на сутыку двух слоў.
- checkbox4 — пошук пар «свісцячы — свісцячы», «свісцячы — шыпячы», «шыпячы — свісцячы», «шыпячы — шыпячы» на сутыку двух слоў.
- checkbox5 — пошук пар «ётавы галосны ці “й” — ётавы галосны ці “й”» на сутыку двух слоў.
- checkbox6 — пошук пар аднолькавых зычных гукаў на сутыку двух слоў.
- setting1 — маркер, які абазначае неабходнасць уліку раздзяляльнікаў delimiters.
Прыклад AJAX-запыту:
$.ajax({
type: “POST”,
url: “https://corpus.by/PhoneticPhenomenaSearcher/api.php”,
data:{
“text”: “Мацнее вецер, значыць жыць імкніся.”,
“consonantsBel”: “БбВвГгДдЖжЗзЙйКкЛлМмНнПпРрСсТтЎўФфХхЦцЧчШшЬь”,
“sonorantBel”: “ВвЙйЛлМмНнРрЎў”,
“obstruentBel”: “БбГгДдЖжЗзКкПпСсТтФфХхЦцЧчШш”,
“hissingBel”: “ЗзСсЦц”,
“hushingBel”: “ЖжЧчШш”,
“iotationBel”: “ЕеЁёЮюЯяЙй”,
“delimiters”: “,”,
“checkbox1”: 1,
“checkbox2”: 1,
“checkbox3”: 1,
“checkbox4”: 1,
“checkbox5”: 1,“checkbox6”: 1,
“setting1”: 1
},
success: function(msg){ },
error: function() { }
});
Сервер верне JSON-масіў з уваходным тэкстам (параметр text), статыстыкай знойдзеных з’яў (параметр statistics) і ўваходным тэкстам з выдзеленымі колерамі месцамі фанетычных з’яў (параметр result). Напрыклад, па вышэй прыведзеным AJAX-запыце будзе сфарміраваны наступны адказ:
[
{
“text”: “Мацнее вецер, значыць жыць імкніся.”,
“statistics”: {
“FFCCCC”: 1
},
“result”: “Мацнее вецер, значы<span style=”background: #FFCCCC;”>ць ж</span>ыць імкніся.”
}
]
Перакрыжаваныя спасылкі
- Русак, В.П. Праблемы нормы, культура мовы і генератар маўлення / В.П. Русак, Ю.С. Гецэвіч, С.І. Лысы, В.А. Мандзік // Зборнiк дакладаў i тэзiсаў VIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў» (Мiнск, Беларусь, 7–8 верасня 2017 года) / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; гал. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2018. — C. 748-752.