Гід для міжнароднай выставы «Беларусь і Біблія»


Гід для міжнароднай выставы «Беларусь і Біблія»

Аўдыягід быў падрыхтаваны да міжнароднай выставы «Беларусь і Біблія», якая праходзіла ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі з 20 верасня па 21 кастрычніка 2018 года. Арганізатарамі выставы сталі Нацыянальная Бібліятэка Беларусі і некамерцыйная арганізацыя «Група даследавання рукапісаў» (ЗША).

Мэта распрацоўкі – даць магчымасць арганізацыям больш даступна прадставіць свае экспанаты на выставе, а таксама даць магчымасць рэальным і віртуальным наведвальнікам пазнаёміцца з экспантамі падчас і пасля працы выставы.

Гідам можна скарыстацца па спасылцы http://krokam.by/belarus-bible. Гід падтрымлівае 3 мовы: беларускую, англійскую, рускую. На дадзены момант прадстаўлена 153 экспанаты.

         

 

Выстава пабіла ўсе рэкорды па наведвальнасці ў гісторыі Нацыянальнай бібліятэкі! Амаль что 32 тысячы чалавек наведалі яе. Каля 700 чалавек спампавалі прыкладанне толькі для сістэмы Android, каля 200 – для iOS, а колькасць запытаў да сайта http://belarus-bible.krokam.by у тыдзень перавышала 5000 разоў. Нават калі наведвальнікі праглядалі толькі некаторыя экспанаты праз web-версію – гэта вельмі добры паказальнік, улічваючы працу прафесійных экскурсаводаў на выставе кожны дзень. У планах развіцця гіда: даданне віртуальных 3D экскурсій і навігавання па экспанатах.

Распрацоўшчык гіда – лабараторыя распазнавання і сінтэзу маўлення, Аб’яднаны Інстытут праблем Інфарматыкі НАН Беларусі.

iOS

Android

Web

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.