Сэрвіс “Абрэзка выяў” прызначаны для хуткага і простага кадравання выявы ў прамавугольны або круглы фармат. На ўваход сэрвісу падаецца выява ці некалькі выяў у фармаце .jpg ці .png, пасля апрацоўкі на выхадзе карыстальнік атрымлівае магчымасць спампаваць уваходную выяву ў выглядзе прамавугольніка памерам 800х533 і круга дыяметрам 100 пікселяў у фармаце .png.
Асноўныя тэрміны і паняцці
Кадраванне – выбар межаў і памеру фатаграфічнай выявы. Выкарыстоўваецца для атрымання больш гарманічнага малюнка.
Практычная каштоўнасць
Сэрвіс быў створаны галоўным чынам для спрашчэння папаўнення фотакантэнтам мабільнай праграмы KrokApp – аўдыягіда па гарадах Беларусі [1]. Сэрвіс дазваляе без дапамогі складаных графічных рэдактараў у тры клікі атрымаць выявы ў фармаце, патрэбным для размяшчэння сярод фотакантэнту праграмы KrokApp. У прыватнасці, выява славутасці ў праграме павінна мець памер 800х533, а яе перадпрагляднае фота на старонцы выбару кропак – круга з дыяметрам 100 пікселяў у фармаце .png.
Пры ўмове далейшай распрацоўкі і паляпшэння у сэрвіс могуць быць дададзеныя магчымасці выбару вобласці і памеру для кругавой і прамавугольнай абрэзкі, што зробіць яго цікавым больш шырокаму колу карыстальнікаў.
Асаблівасці сэрвісу
На цяперашні момант сэрвіс прапаноўвае наступныя выходныя памеры выяў:
- магчымасць праглядзець зыходную выяву;
- прамавугольнік памерам 800х533;
- круг дыяметрам 100 пікселяў у фармаце .png.
Апісанне інтэрфейсу
Графічны інтэрфейс сэрвісу прадстаўлены на малюнку 1.
Малюнак 1 – Графічны інтэрфейс сэрвісу “Абрэзка выяў”
Інтэрфейс змяшчае наступныя вобласці:
- вобласць загрузкі адной ці некалькіх выяў – кнопку “Агляд…” (мова на кнопцы залежыць ад мовы, абранай у браўзеры);
- кнопку “Абрэзаць”, якая запускае апрацоўку і дае магчымасць атрымаць вынікі.
Карыстальніцкі сцэнар працы з сэрвісам
- Націснуць кнопку “Агляд…”
- У дыялогавым акне за 1 раз выбраць адзін ці некалькі файлаў выяў для абрэзкі, націснуць “Адкрыць”.
- Націснуць кнопку “Абрэзаць” для апрацоўкі выяў (малюнак 2).
- Націснуць спасылкі “800х533” і “circle” для прагляду выніковых файлаў.
- Націснуць спасылкі “download” для спампоўкі выніковых файлаў.
Малюнак 2 – Вынік працы сэрвісу “Абрэзка выяў”
Выходныя файлы выяў спампоўваюцца з тымі самымі назвамі, што былі на ўваходзе.
Спасылкі на крыніцы
Старонка сэрвісу: https://ssrlab.grid.by/ImageCropper/?lang=be
Перакрыжаваныя спасылкі: