Інструкцыя па апісанні сэрвісаў партала www.Corpus.by (да 2016.10.03)


Інструкцыя па апісанні сэрвісаў партала www.Corpus.by:

  1. Пачынаць апісанне сэрвісу трэба з невялікага сказа, які раскрывае яго сутнасць і прызначэнне.
  2. У першым сказе павінна прысутнічаць назва сэрвісу і ўбудаваная спасылка на старонку сэрвісу.
  3. У апісанні павінен быць размешчаны скрыншот асноўнага акна сэрвісу.
  4. У апісанні сэрвісу павінны быць прыведзены ўсе яго функцыянальныя магчымасці.
  5. Функцыі сэрвісу павінны быць апісаны згодна з пэўным парадкам паасобку альбо групамі – усё залежыць ад прызначэння сэрвісу і асаблівасцяў яго функцый.
  6. Кожная апісаная функцыя павінна быць праілюстравана адпаведным скрыншотам, на якім будзе бачны прыклад яе выкарыстання і атрыманы вынік.
  7. Апісанне сэрвісу мусіць заканчвацца спасылкай, па якой можна перайсці на старонку самаго сэрвісу.

Заўвага: дзеля лепшага разумення сутнасці сэрвісу, яго прызначэння і прынцыпаў працы перад пачаткам стварэння артыкула рэкамендуецца пагутарыць з распрацоўшчыкамі (рэкамендуецца, але не абавязкова).

Прыклады добра апісаных сэрвісаў: Інфармацыя аб сімвалах, Праверка правапісу.

Калі Вы знайшлі ў тэксце памылку правапісу, калі ласка, выдзеліце гэты тэкст і націсніце Ctrl+Enter.