Сэрвіс «Чытанне RSS» патрэбны для таго, каб карыстальніку было зручна адсочваць на сайтах інфармацыю, якая рэгулярна абнаўляецца. Дадзены сэрвіс дае магчымасць увесці адвольны інтэрнэт-адрас альбо выбраць са спісу па змаўчанні і атрымаць спіс апісанняў апошніх навін ці новых артыкулаў сайта. Для карэктнай працы сэрвіса ўведзены адрас павінен быць спасылкай на RSS сайта. Гэтыя спасылкі можна знайсці амаль на любым інфармацыйным партале. Дастаткова адшукаць наступны малюнак на галоўнай старонцы сайта, націснуць на яго і скапіраваць спасылку з адраснага радка браўзера. Далей можна ўставіць гэты адрас у адпаведнае поле на старонцы сэрвіса і націснуць «Атрымаць RSS». Пасля апрацоўкі сэрвісам спасылкі з’явіцца спіс апісанняў артыкулаў. Кожнае апісанне складаецца з загалоўка навіны ці артыкула, спасылкі на старонку, дзе ён апублікаваны, даты публікацыі і непасрэдна кароткага тэкставага апісання. Знешні інтэрфейс сэрвіса мае наступны выгляд:
Доступ да сэрвіса праз API
Для доступу да сэрвіса “Чытанне RSS” праз API, неабходна адправіць AJAX-запыт тыпу POST на адрас https://corpus.by/RssReader/api.php. Праз масіў data перадаюцца наступныя параметры:
- localization — лакалізацыя выніку.
- url — адрас інтэрнэт-старонкі з RSS.
Прыклад AJAX-запыту:
$.ajax({
type: “POST”,
url: “https://corpus.by/RssReader/api.php”,
data:{
“localization”: “be”,
“url”: “https://budzma.org/feed”
},
success: function(msg){ },
error: function() { }
});
Сервер верне JSON-масіў з двума параметрам:
- url — уваходны адрас інтэрнэт-старонкі з RSS.
- result — выніковы фрагмент html-старонкі з тэкстамі і параметрамі RSS і інструментамі для іх агучкі.
Па вышэй прыведзеным AJAX-запыце будзе сфарміраваны наступны адказ:
[
{
“url”: “https://budzma.org/feed”,
“result”: “<div class=”divider”></div><h2 class=”sub-caption-smaller”>Увесь RSS слухайце тут:</h2><div id=”rssResultTextall” style=”display : none;”>Чыта+ю наві+ны.На літаратурны фэст з “Будзьма беларусамі!” .. Сёлета, 4 жніўня на ІІ абласное свята беларускай паэзіі ў в. Зачэпічы (Гродненская вобласць) завіталі і сябры грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. <…>”
}
]
Старонка сэрвіса: https://corpus.by/RssReader/?lang=be