Сэрвіс «Упарадкаванне па алфавіце» прызначаны для атрымання тэкставых радкоў у алфавітным парадку. На ўваход сэрвісу падаецца адвольны тэкст альбо паслядоўнасць сімвалаў, у якім 1 радок = 1 адзінка для ўпарадкавання па алфавіце, і сэрвіс прывядзе ўваходны тэкст у алфавітны парадак па радках. Таксама ён дазволіць расставіць сімвалы паводле прыярытэту пры сартыроўцы альбо абраць алфавіт.
Асаблівасці сэрвісу
Можа быць прыменены карыстальніцкі алфавіт: калі карыстальнік увядзе адвольны алфавіт, сэрвіс упарадкуе тэкст у адпаведнасці з ім. Таксама можна прымяніць алфавіты, ужо прапанаваныя сэрвісам (на дадзены момант налічваюцца алфавіты 87 моў). Каб абраць прапанаваны алфавіт, трэба націснуць “Абраць алфавіт са спісу”.
Практычная каштоўнасць
Сэрвіс дапаможа ў вырашэнні канкрэтных задач, звязаных з упарадкаваннем па алфавіце. Напрыклад, упарадкаванне спісу літаратуры, які звычайна змяшчаецца ў канцы навуковай працы.
Апісанне інтэрфейсу карыстальніка
Знешні інтэрфейс сэрвісу прадстаўлены на малюнку 1.
Малюнак 1. Знешні інтэрфейс сэрвісу «Упарадкаванне па алфавіце»
Інтэрфейс змяшчае наступныя вобласці:
- поле ўводу тэксту;
- вобласць выбару і рэдагавання алфавіта;
- вобласць выбару дадатковых магчымасцяў упарадкавання:
- «Адчувальны да рэгістру» — выводзіць асобна словы, аднолькавыя па напісаных сімвалах, але розныя па рэгістры («Вадарод» і «вАдАрОД»), аддаючы перавагу прапісному сімвалу;
- «Выдаляць дублі» — прыбірае з выніковага спісу паўтарэнні (калі слова «Бор» сустракаецца ва ўваходным тэксце больш за 1 раз, то ў выніковым спісе яно будзе згадана толькі 1 раз);
- «Упарадкаванне з улікам чытання справа-налева (адваротны слоўнік)» — упарадкоўвае па алфавіце, пачынаючы з апошніх літар слова;
- «Выроўніванне па правым боку» — выроўнівае выніковы спіс па правым боку, што збольшага актуальна для адваротнага слоўніка;
- кнопка «Упарадкаваць па алфавіце!», якая запускае упарадкаванне і дае магчымасць атрымаць выніковы ўпарадкаваны тэкст.
Карыстальніцкія сцэнары працы з сэрвісам
Сцэнар 1. Упарадкаванне па алфавіце па левым боку
- Увесці тэкст у поле ўводу.
- Спраўдзіць алфавіт, прапанаваны па змаўчанні, або абраць алфавіт патрэбнай мовы, націснуўшы «Абраць алфавіт са спісу».
- У вобласці выбару дадатковых магчымасцяў па жаданні паставіць гачак насупраць «Адчувальны да рэгістру», «Выдаляць дублі».
- Націснуць «Упарадкаваць па алфавіце!» для атрымання ўпарадкаванага тэксту (малюнак 2).
Малюнак 2. Вынікі упарадкавання па алфавіце па левым боку
Сцэнар 2. Упарадкаванне па алфавіце з улікам чытання справа-налева
- Увесці тэкст у поле ўводу.
- Спраўдзіць алфавіт, прапанаваны па змаўчанні, або абраць алфавіт патрэбнай мовы, націснуўшы «Абраць алфавіт са спісу».
- У вобласці выбару дадатковых магчымасцяў паставіць гачак насупраць «Упарадкаванне з улікам чытання справа-налева (адваротны слоўнік)», «Выроўніванне па правым боку».
- Па жаданні паставіць гачак насупраць «Адчувальны да рэгістру», «Выдаляць дублі».
- Націснуць «Упарадкаваць па алфавіце!» для атрымання ўпарадкаванага тэксту (малюнак 3).
Малюнак 3. Вынікі ўпарадкавання па алфавіце з улікам чытання справа-налева
Доступ да сэрвіса праз API
Для доступу да сэрвіса “Упарадкаванне па алфавіце” праз API, неабходна адправіць AJAX-запыт тыпу POST на адрас https://corpus.by/Alphabetizer/api.php. Праз масіў data перадаюцца наступныя параметры:
- text — адвольны ўваходны тэкст.
- ignoreCharacters — сімвалы, якія будуць ігнаравацца пры ўпарадкаванні.
- entryDivider — раздзяляльнік, паводле якога выдзяляюцца запісы, якія неабходна ўпарадкаваць.
- newline — перавод радка.
- space — прабел.
- comma — коска.
- alphabet — назва алфавіту. Напрыклад, Belarusian, English, Greek і г.д.
- custom — уласны алфавіт карыстальніка (пры неабходнасці).
- sorting — напрамак упарадкавання.
- a-z — ад меншага да большага.
- z-a — ад большага да меншага.
- caseSensitive — маркер неабходнасці ўлічвання рэгістру сімвалаў пры ўпарадкаванні па алфавіце.
- removeDuplicates — маркер неабходнасці выдалення дублікатаў са спісу пры ўпарадкаванні.
- reverseDictionary — маркер неабходнасці ўпарадкавання з улікам чытання справа-налева (па прынцыпе пабудовы адваротнага слоўніка).
- alignRight — маркер неабходнасці выраўнівання выніковага спісу па правым боку.
Прыклад AJAX-запыту:
$.ajax({
type: “POST”,
url: “https://corpus.by/Alphabetizer/api.php”,
data:{
“text”: “Радок з вялікай літары.
радок з маленькай літары.
Радок, які паўтараецца.
Радок, які паўтараецца.”,
“ignoreCharacters”: “‘ʼ’‘′-̀́””,
“entryDivider”: “newline”,
“alphabet”: “Belarusian”,
“custom”: “”,
“caseSensitive”: 1,
“removeDuplicates”: 1,
“reverseDictionary”: 0,
“alignRight”: 0
},
success: function(msg){ },
error: function() { }
});
Сервер верне JSON-масіў з уваходным тэкстам (параметр text) і выніковым спісам упарадкаваных слоў (параметр result). Напрыклад, па вышэй прыведзеным AJAX-запыце будзе сфарміраваны наступны адказ:
[
{
“text”: “Радок з вялікай літары.
радок з маленькай літары.
Радок, які паўтараецца.
Радок, які паўтараецца.”,
“result”: “<p>Радок з вялікай літары.<br>Радок, які паўтараецца.<br>радок з маленькай літары.</p>”
}
]
Спасылкі на крыніцы
Старонка сэрвісу: https://corpus.by/Alphabetizer/?lang=be