Галасавы АІ-асістэнт


Галасавы АІ-асістэнт — платформа з пытальна-адказнымі сістэмамі, з якімі можна пагаварыць голасам і тэкстам. 

Мэта распрацоўкі — забяспечыць эфектыўны і просты ў выкарыстанні механізм прадстаўлення агульнай інфармацыі і рашэння пытанняў карыстальнікаў.

Пытальна-адказная сістэма дазваляе карыстальніку голасам задаць пытанне і атрымаць на яго гукавы адказ. За кошт выкарыстання штучнага інтэлекту яна дае магчымасць атрымліваць хуткія, якасныя і дакладныя адказы на розныя пытанні. У выніку штодзённага навучання галасавы асістэнт можа адказаць вам як на запыты пра навуку, так і зрабіць забаўляльныя прапановы. 

Кожная пытальна-адказная сістэма пабудавана з выкарыстаннем тэхналогій распазнавання і сінтэзу маўлення, машыннага перакладу і дыялогавых сістэм. На бягучы момант галасавыя асістэнты даступны ў фарматах Telegram-ботаў, Web-версіі, мабільных прыкладанняў для сістэм IOS i Android. Сайт мае новы сучасны дызайн, запамінальны лагатып і пераклад інтэрфэйсу на англійскую, рускую і кітайскую мовы. 

Перад пачаткам працы карыстальнік можа абраць любую сістэму-суразмоўцу з прапанаваных на сайце і пачаць з ім гутарку ці ўсталяваць мабільнае прыкладанне па спасылках у адпаведным раздзеле.  Кожная з прапанаваных сістэм мае імя, што ачалавечвае яе, і ў карыстальніка з’яўляецца ўражанне рэальнай размовы. Адзін з ботаў мае “тыпажы”, напрыклад “настаўнік”, “пісьменнік”, “архітэктар”, што дапамагае атрымліваць прафесійныя адказы ў абранай галіне. Распрацавана роля “Асістэнт па юрыдычных кодэксах Рэспублікі Беларусь”. Гэты памочнік шукае інфармацыю ў загадзя загружаных юрыдычных кодэксах Рэспублікі Беларусь і прафесійна адказвае карыстальніку на беларускай мове.

У Telegram-бота дададзены тыпаж “Аўдыястэнаграфіст”, які перапрацоўвае беларускае маўленне карыстальніка ў тэкст.

 

З дапамогай галасавых асістэнтаў карыстальнікі могуць знаходзіць інфармацыю ў інтэрнэце і атрымліваць больш актуальныя звесткі, чым тыя, якія змяшчае ChatGPT.

Для больш зручнага выкарыстання асістэнтаў быў распрацаваны функцыянал захавання гісторыі паведамленняў на ўсіх пляцоўках.

Любы зацікаўлены можа прапанаваць свайго бота для размяшчэння на нашых пляцоўках. Для гэтага была распрацавана кнопка “Прапанаваць бота” у Web-версіі і мабільных прыкладаннях.

Калі вы лічыце, што нашы галасавыя памочнікі карысныя для вас і жадаеце падтрымаць распрацоўшчыкаў, то пры дапамозе падключанага сэрвісу можна зрабіць данат на кубак кавы.

Галасавыя АІ-асістэнты адказваюць карыстальнікам пераважна на беларускай мове, калі мова запыту распазнаецца як беларуская. Дададзена магчымасць распазнавання галасавых запытаў на англійскай мове. Калі пытанні задаюцца ў тэкставым рэжыме па-беларуску, то адказ будзе на беларускай мове. Калі пытанні задаюцца ў тэкставым рэжыме на іншай мове, то адказ будзе на англійскай мове. 

 

У хуткім часе плануем:

  •  Сабраць водгукі ад карыстальнікаў пра вынікі выкарыстання сістэмы (ідэі і прапановы прымаем па кантактнай інфармацыі ў канцы старонкі).
  •  Распрацаваць функцыянал перакладу адказаў па кодэксах на англійскую мову, калі запыт ажыццяўляецца на мове, адрознай ад беларускай.
  •  Падключыць маркетынг для прасоўвання ўсіх версій прыкладання.
  •  Дадаць ва ўсе версіі прыкладання новы жаночы голас для агучкі адказаў.
  •  Стабілізаваць працу прыкладаня да фармату “24/7/365”.

Наша сістэма можа стаць Вашым персанальным памочнікам!

Паспрабаваць!

Пабачылі недасканаласьць, ёсць прапановы па паляпшэнні? Высылайце калі ласка сюды – кантакт.

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.

Пакінуць каментарый

Your email address will not be published.