Галасавы АІ-асістэнт


Галасавы АІ-асістэнт – платформа з пытальна-адказнымі сістэмамі, з якімі можна пагаварыць голасам і тэкстам.

Мэта распрацоўкі – забяспечыць эфектыўны і просты ў выкарыстанні механізм прадстаўлення агульнай інфармацыі і рашэння пытанняў карыстальнікаў.

Пытальна-адказная сістэма дазваляе карыстальніку голасам задаць пытанне і атрымаць на яго гукавы адказ. За кошт выкарыстання штучнага інтэлекту яна дае магчымасць атрымліваць хуткія, якасныя і дакладныя адказы на розныя пытанні. У выніку штодзённага навучання галасавы асістэнт можа як адказаць вам на запыты пра навуку, так і зрабіць забаўныя прапановы.

Кожная пытальна-адказная сістэма пабудаваная з выкарыстаннем тэхналогій распазнавання і сінтэзу маўлення, машыннага перакладу і дыялогавых сістэм. На бягучы момант галасавыя асістэнты даступныя ў фармаце тэлеграм ботаў, дадаткова вядуцца працы па распрацоўцы web-версіі. Перад пачаткам працы карыстальнік можа абраць любога асістэнта з прапанаваных на сайце і пачаць з ім гутарку. Кожная з прапанаваных сістэм мае імя, што ачалавечвае яе, і ў карыстальніка з’яўляецца ўражанне размовы з рэальным суразмоўцам.

Для зручнасці на дадзены момант актываваныя дамены asistent.by, асістэнт.бел, асистент.бел.

У хуткім часе плануем:

  • распрацаваць Web, iOS і Android версіі асістэнта для больш зручнага карыстання;
  • распрацаваць новую версію дызайну;
  • распрацаваць лагатып;
  • дадаць англійскую, рускую і кітайскую мовы;
  • прапрацаваць некалькі “тыпажоў” для асістэнта, напрыклад, “вучоны”,
    “дызайнер”, “бізнесмэн” і інш.;
  • сабраць водгукі ад карыстальнікаў пра вынікі выкарыстання сістэмы.

(Ідэі і прапановы прымаем на кантакт у канцы старонкі)

Наша сістэма можа стаць Вашым персанальным памочнікам!

Паспрабаваць!

Пабачылі недасканаласьць, ёсць прапановы па паляпшэнні? Высылайце калі ласка сюдыкантакт.

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.

Пакінуць каментарый

Your email address will not be published.