Некалькі гадоў назад прафесар Універсітэта Юты Matt Might намаляваў графічнае тлумачэнне таго,
што такое дысертацыя кандыдата навук (a PhD thesis).
Яно настолькі простае і дакладнае, што будзе актуальным ва ўсе часы.
Уявіце кола, якое ўвасабляе ў сабе веды ўсяго чалавецтва:
Пасля навучання ў пачатковай школе вашы веды зусім яшчэ малыя:
Пасля заканчэння сярэдняй школы вы ўжо ведаеце трохі больш:
Ступень бакалаўра дорыць валоданне асновамі пэўнай спецыяльнасці:
Ступень магістра яшчэ больш паглыбляе веды і ўменні па гэтай спецыяльнасці:
Чытанне навуковых артыкулаў адносіць вас да мяжы чалавечых ведаў:
Як толькі вы апыняецеся на гэтай мяжы, вы факусуецеся на канкрэтнай навуковай праблеме:
На працягу некалькіх гадоў вы ўпарта імкнецеся пашырыць веды і зрушыць мяжу:
Датуль, пакуль аднойчы ў вас гэта не атрымаецца і мяжа, нарэшце, не паддасца:
Менавіта гэта выпукласць на коле чалавечых ведаў называецца вашай кандыдацкай дысертацыяй:
Безумоўна, зараз у вашых вачах свет выглядае па-іншаму:
Таму не забывайце агульную карціну:
І ніколі не пераставайце рухаць мяжу.