Што такое кандыдацкая дысертацыя (PhD)?


 

Некалькі гадоў назад прафесар Універсітэта Юты Matt Might намаляваў графічнае тлумачэнне таго,

што такое дысертацыя кандыдата навук (a PhD thesis).

Яно настолькі простае і дакладнае, што будзе актуальным ва ўсе часы.


Уявіце кола, якое ўвасабляе ў сабе веды ўсяго чалавецтва:PhDKnowledge.001

Пасля навучання ў пачатковай школе вашы веды зусім яшчэ малыя:

PhDKnowledge.002

Пасля заканчэння сярэдняй школы вы ўжо ведаеце трохі больш:

PhDKnowledge.003

Ступень бакалаўра дорыць валоданне асновамі пэўнай спецыяльнасці:

PhDKnowledge.004

Ступень магістра яшчэ больш паглыбляе веды і ўменні па гэтай спецыяльнасці:

PhDKnowledge.005

Чытанне навуковых артыкулаў адносіць вас да мяжы чалавечых ведаў:

PhDKnowledge.006

Як толькі вы апыняецеся на гэтай мяжы, вы факусуецеся на канкрэтнай навуковай праблеме:

PhDKnowledge.007

На працягу некалькіх гадоў вы ўпарта імкнецеся пашырыць веды і зрушыць мяжу:

PhDKnowledge.008

Датуль, пакуль аднойчы ў вас гэта не атрымаецца і мяжа, нарэшце, не паддасца:

PhDKnowledge.009

Менавіта гэта выпукласць на коле чалавечых ведаў называецца вашай кандыдацкай дысертацыяй:

PhDKnowledge.010

Безумоўна, зараз у вашых вачах свет выглядае па-іншаму:

PhDKnowledge.011

Таму не забывайце агульную карціну:

PhDKnowledge.012І ніколі не пераставайце рухаць мяжу.

 


Перакладзена з англійскай мовы Аленай Скопінавай, Дзіянай Капыш.

Калі Вы знайшлі ў тэксце памылку правапісу, калі ласка, выдзеліце гэты тэкст і націсніце Ctrl+Enter.