Дэманстрацыйны сэрвіс Py


«Дэманстрацыйны сэрвіс Py» з’яўляецца рэалізацыяй «Дэманстрацыйнага сэрвіса» на мове праграмавання Python. Гэта гатовы задзел з адкрытым зыходным кодам для стварэння будучых сэрвісаў інтэрнэт-платформы для апрацоўкі тэксту і маўлення www.corpus.by. Таксама сэрвіс дэманструе магчымы прынцып працы будучых сэрвісаў, створаных на яго аснове. На ўваход сэрвісу падаецца электронны тэкст. Карыстальнік можа абраць адвольны набор опцый. Пасля націскання кнопкі сэрвіс выводзіць інфармацыю аб тым, які тэкст быў уведзены і якія наладкі былі абраны.

 

Доступ да сэрвіса праз API

Для доступу да «Дэманстрацыйнага сэрвіса Py» праз API, неабходна адправіць AJAX-запыт тыпу POST на адрас https://ssrlab.grid.by/ServiceDemonstratorPy/api. Праз масіў data перадаюцца наступныя параметры:

  • input — адвольны ўваходны тэкст.
  • selector — маркер абранага пункта ў выпадаючым меню; прымае значэнні “option1”, “option2”, “option3”, “option4”.
  • radio — маркер актыўнай радыёкнопкі; прымае значэнні “radiobutton1”, “radiobutton2”, “radiobutton3”, “radiobutton4”, “radiobutton5”.
  • checkbox1, checkbox2, checkbox3 — маркеры актыўнасці чэкбоксаў; прымаюць значэнні “0” і “1”.

Прыклад AJAX-запыту:

$.ajax({
   type: “POST”,
   url: “https://ssrlab.grid.by/ServiceDemonstratorPy/api”,
   data: {
      “input”: “Уваходны тэкст.”,
      “selector”: “option1”,
      “radio”: “radiobutton2”,
      “checkbox1”: 1,
      “checkbox2”: 1,
      “checkbox3”: 1
   }
   origin: “*”,
   contentType: “application/json; charset=utf-8”,
   headers: {
      “x-api-key” : “123”
   },
   success: function(msg){ },
   error: function(err){ }
});

Сервер верне JSON-масіў з уваходным тэкстам (параметр text) і вынікам (параметр result). Напрыклад, па вышэй прыведзеным AJAX-запыце будзе сфарміраваны наступны адказ:

[
   {
      “text”: “Уваходны тэкст.”,
      “result”: “Input: Уваходны тэкст.\nOption: option #1\nRadiobutton: radiobutton #2\nCheckbox: checked, checked, checked”
   }
]

Прыклад выкарыстання дадзенага API — вэб-сэрвіс «Дэманстрацыйны сэрвіс Py праз API» (https://ssrlab.grid.by/ServiceDemonstratorPyViaApi/?lang=be).

 

Спасылкі на крыніцы

Старонка сэрвіса: https://ssrlab.grid.by/ServiceDemonstratorPy/?lang=be

Калі Вы знайшлі ў тэксце памылку правапісу, калі ласка, выдзеліце гэты тэкст і націсніце Ctrl+Enter.

Пакінуць каментарый

Your email address will not be published. Required fields are marked *