(Беларуская) Ідэнтыфікатар тэгаў


Извините, этот техт доступен только в “Беларуская” и “Американский Английский”. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in this site default language. You may click one of the links to switch the site language to another available language.

Сэрвіс «Ідэнтыфікатар тэгаў» прызначаны для атрымання дапаможнай інфармацыі пра тэгі ў тэксце. На ўваход сэрвісу можна падаць адвольны тэкст альбо паслядоўнасць сімвалаў з тэгамі. На выхадзе карыстальнік атрымлівае наступную дапаможную інфармацыю пра тэгі ў тэксце:

  • спіс тэгаў (адзіночных або толькі адкрываючых) паводле парадку, у якім яны сустракаюцца ў тэксце;
  • частату выкарыстання кожнага тэга (у дужках побач з назвай тэга);
  • частка коду, якая змяшчае пазначаны ў спісе тэг, а ў ёй:
    • кантэкст выкарыстання (чорным колерам);
    • змесціва тэга ад адкрываючага да закрываючага (чырвоным).

 

Практычная каштоўнасць

Сэрвіс дапамагае арыентавацца ў вялікіх тэкстах html-разметкі: праверыць наяўнасць канкрэтнага тэга, закрытасць тэга, яго змесціва і кантэкст выкарыстання і такім чынам выявіць памылкі ў разметцы.

 

Апісанне інтэрфейсу карыстальніка

Графічны інтэрфейс сэрвіса прадстаўлены на малюнку 1.

 

Малюнак 1. Інтэрфейс сэрвіса «Ідэнтыфікатар тэгаў»

 

Інтэрфейс змяшчае наступныя вобласці:

  • поле ўводу электроннага тэксту;
  • поле ўводу наладак, якое дае магчымасць:
    • шукаць толькі канкрэтны тэг;
    • увесці колькасць сімвалаў кантэксту;
  • кнопка «Знайсці тэгі!», якая запускае апрацоўку тэксту і дае магчымасць атрымаць вынікі;
  • поле вываду выніковых дадзеных.

 

Карыстальніцкі сцэнар працы з сэрвісам

Сцэнар 1. Пошук усіх тэгаў у тэксце

  1. Увесці ў поле ўводу тэкст з тэгамі.
  2. Увесці пажаданую колькасць сімвалаў кантэксту ці пакінуць значэнне па змаўчанні (300).
  3. Націснуць кнопку «Знайсці тэгі!», каб атрымаць выніковыя дадзеныя (малюнак 2).

Прыклад выніковых дадзеных прадстаўлены на малюнку 2.

 

Малюнак 2. Вынікі працы сэрвіса «Ідэнтыфікатар тэгаў»

 

Сцэнар 2. Пошук канкрэтнага тэга

  1. Увесці ў поле ўводу тэкст з тэгамі.
  2. Увесці адзін неабходны тэг без дужак, напрыклад, html ці p.
  3. Увесці пажаданую колькасць сімвалаў кантэксту ці пакінуць значэнне па змаўчанні (300).
  4. Націснуць кнопку «Знайсці тэгі!», каб атрымаць выніковыя дадзеныя (малюнкі 3, 4).

Малюнак 3. Вынікі пошуку тэга «html»

 

Малюнак 4. Вынікі пошуку тэга «p»

 

Доступ да сэрвіса праз API

Для доступу да сэрвіса “Ідэнтыфікатар тэгаў” праз API, неабходна адправіць AJAX-запыт тыпу POST на адрас https://corpus.by/TagIdentifier/api.php. Праз масіў data перадаюцца наступныя параметры:

  • inputText — адвольны ўваходны тэкст.
  • certainTag — тэг для пошуку, калі неабходны вынік па канкрэтным тэгу.
  • contextSize — памер кантэксту ў колькасці сімвалаў справа і злева ад знойдзеных тэгаў.

Прыклад AJAX-запыту:

$.ajax({
   type: “POST”,
   url: “https://corpus.by/TagIdentifier/api.php”,
   data:{
      “text”: “<!DOCTYPE html>\n<html>\n<head>\n<title>Page Title</title>\n</head>\n<body>\n<h1>This is a first Heading.</h1>\n<p>This is a first paragraph.</p>\n<h1>This is a second Heading.</h1>\n<p>This is a second paragraph.</p>\n</body>\n</html>”,
      “certainTag“: “title”,
      “contextSize“: 10
   },
   success: function(msg){ },
   error: function() { }
});

Сервер верне JSON-масіў з уваходным тэкстам (параметр text) і вынікам (параметр result). Напрыклад, па вышэй прыведзеным AJAX-запыце будзе сфарміраваны наступны адказ:

[
   {
      “text”: “<!DOCTYPE html>\n<html>\n<head>\n<title>Page Title</title>\n</head>\n<body>\n<h1>This is a first Heading.</h1>\n<p>This is a first paragraph.</p>\n<h1>This is a second Heading.</h1>\n<p>This is a second paragraph.</p>\n</body>\n</html>”,
      “result”: “<b><font color=”red”>&lt;title&gt;</font></b> (1)<br><br>\n&lt;head&gt;\n<font color=”red”>&lt;title&gt;Page Title&lt;/title&gt;</font>\n&lt;/head&gt;\<br><br><br>”
   }
]

 

Спасылкі на крыніцы

Старонка сэрвіса: https://corpus.by/TagIdentifier/?lang=be

Апісанне падрыхтавалі:

ЛАПЦІНСКАЯ Анастасія, МАРЧЫК Марына

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.