VoiceInformator – гэта ваш памочнік у моры галасавой інфармацыі, сакратар, які выконвае за Вас руцінную працу па абзвонцы Вашых кліентаў, партнёраў, а таксама нязменны памочнік, здольны прыняць і запісаць галасавыя паведамленні.
Прызначэнне
Праграмна-апаратны комплекс VoiceInformator прызначаны для перадачы галасавых або SMS-паведамленняў па лініях GSM-сувязі вялікай колькасці абанентаў па зададзеным спісе і сцэнарыі, а таксама выканання функцыі аўтаадказчыка. Падтрымліваецца праца з некалькімі мадэмамі адначасова.
Асноўныя рэжымы працы
- Рэжым аўтапразвонкі. Праграма набірае зададзены ў базе дадзеных нумар тэлефона, распазнае факт падняцця трубкі і пачынае інтэрактыўнае маўленчае ўзаемадзеянне з абанентам. Падтрымліваецца рэжым перадачы SMS-паведамленняў.
- Рэжым аўтаадказчыка. Праграма чакае ўваходнага званка і затым пачынае інтэрактыўнае маўленчае ўзаемадзеянне з абанентам. Пры гэтым, магчыма аўтаматычнае вызначэнне нумара абанента (АВН).
- Рэжым аўтапразвонкізапісу GSM-лініі. Праграма дазваляе запісваць адказы абанентаў, атрыманыя ў выніку аўтапразвонкі або аўтаадказа. Запісаную інфармацыю можна захаваць у базе дадзеных або ў гукавых файлах і пасля лёгка праслухаць.
Патрабаванні да праграмнага і апаратнага забеспячэння
- Аперацыйная сістэма: Windows XP, 2003; 2007.
- Тыпы GSM- мадэмаў – любыя.
Асноўныя магчымасці праграмы
- Перадача галасавых або SMS-паведамленняў вялікай колькасці абанентаў (абзвон па спісе).
- Запіс галасавой інфармацыі ў базу дадзеных або гукавы файл.
- Сінтэз галасавых паведамленняў па тэкставых радках або падрыхтоўка галасавых паведамленняў з дапамогай мікрафона.
- Дынамічнае фарміраванне паведамлення ў залежнасці ад зададзеных карыстальнікам умоў.
- Інтэграцыя з любой інфармацыйнай базай з магчымасцю перадачы асабістага паведамлення кожнаму абаненту.
Прыклады практычнага выкарыстання
Органы дзяржаўнага кіравання
- Запрашэнне на ўдзел у мерапрыемстве
- Напамін пра тэрміны выканання загадаў і распараджэнняў
Праца дзяржорганаў з насельніцтвам
- Сацыяльныя апытанні
- Абвестка пра выбары
Вытворчыя прадпрыемствы
- Збор на нараду
- Напамін пра планавыя тэрміны
Прадпрыемствы энергетыкі
- Перыядычнае інфармаванне пра стан асноўных параметраў станцыі
- Аператыўная абвестка пра збоі і надзвычайныя сітуацыі
Установы МНС і МУС
- Тэрміновая абвестка кіраўніцтва пра надзвычайную сітуацыю
- Кантроль і ахова тэрыторыі
Банкі, ЖКГ, страхавыя агенцыі
- Апавяшчэнне пазычальнікаў пра пагашэнне крэдыту
- Напамін пра заканчэнне тэрміна аплаты
Прадпрыемствы транспарта
- Інфармаванне пра час прыбыцця-адпраўлення транспарта
- Пацверджанне замоўленых квіткоў
Малыя прадпрыемствы
- Інфармаванне пра новыя тавары і паслугі
- Тэлефонны маркетынг
Хатняе выкарыстанне
- Бацькоўскія апавяшчэнні ці пытанні
- Рассылка тэлефонных віншаванняў і запрашэнняў
Асноўны функцыянальны змест сістэмы
Кожны абанент належыць да канкрэтнай названай групы. Па кожнай групе даступны прагляд усіх абанентаў (малюнак 1). Інфармацыя пра абанента даступная для прагляду і зменаў праз спецыяльную форму (малюнак 2).
Малюнак 1 – Прагляд груп абанентаў і абанентаў канкрэтнай групы
Малюнак 2 – Прагляд дадзеных пра абанента
Кожнае поле формы з’яўляецца дынамічнай зменнай, якая можа быць выкарыстаная пры фармаванні задання для гэтага абанента (малюнак 3).
Малюнак 3 – Фармаванне задання для абанентаў
Карыстальнік можа напісаць назву задання, сфармаваць тэкст паведамлення, абраць аператар выканання задання і СМТ вываду. З усіх абанентаў можа быць сфармаваны мэтавы спіс абанентаў. У шаблоне паведамлення карыстальнік можа напісаць тэкст на БМ ці РМ, таксама можа дадаткова (ці толькі) выкарыстаць дынамічныя зменныя дадзеных абанента, напрыклад, «Уставіць Імя» праз зменную %Name%. Пры выкананні (тэставанні) паведамлення замест зменнай %Name% падставіцца імя канкрэтнага абанента, напрыклад «Барыс», а агульны выніковы тэкст адпраўляецца ў СМТ для атрымання маўлення па паведамленню.
Прыклад віншавання праз VoiceInformator
Кожнае заданне можа быць прызначана на канкрэтны час выканання з пазначэннямі: праз колькі хвілін паўтараць заданне, колькі дакладна разоў гэта зрабіць ці паўтараць пастаянна (малюнак 4). Пасля фармавання задання карыстальнік можа «паставіць заданне на выкананне», «не паставіць заданне на выкананне» ці ўвогуле скасаваць запоўненую форму. Пасля таго, як усе заданні сфармаваныя, патрэбна выклікаць функцыю «Старт выканання» (малюнак 5) для маніторынга і выканання сфармаваных актыўных заданняў.
Малюнак 4 – Выбар часу выканання задання
Для кожнага задання выводзіцца скарочаная назва, час пачатку выканання, актыўнасць (ці ўдзельнічае ў маніторынгу), першыя 20-30 сімвалаў тэксту паведамлення, аператар вываду і абраны голас. На малюнку 5 чырвоным фонам падсвечваецца заданне, якое выконваецца, а сінім – заданне, актыўнае для рэдагавання. Карыстальнік можа спыніць маніторынг і выкананне заданняў праз функцыю «Стоп».
Малюнак 5 – Маніторынг і выкананне заданняў
У наладках сістэмы можна абраць галасы СМТ і аператары выкананняў заданняў (малюнак 6), якія будуць даступныя пры фармаванні задання. Па змаўчанні даступныя беларускі і рускі сінтэзатары маўлення па тэксце (адпаведна галасы Boris Lobanov, Boris Lobanov (Bel)), гукавая карта і/ці тэлефонная лінія.
Малюнак 6 – Наладкі сістэмы – выбар сістэмы сінтэзу маўлення і прыстасаванняў вываду гука