(Беларуская) Электронная клавіятура


Извините, этот техт доступен только в “Беларуская”. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in the alternative language. You may click the link to switch the active language.

Сэрвіс «Электронная клавіятура» ўяўляе сабой зручны інструмент для пошуку, уводу, а таксама карэктнай інтэрпрэтацыі нетрывіяльных, г. зн. недаступных для простага ўводу з клавіятуры, сімвалаў.

 

Практычная каштоўнасць

Вэб-сэрвіс «Электронная клавіятура» — праграмны прадукт, які ўяўляе сабой зручны інструмент для набору тэкстаў з нетрывіяльнымі сімваламі. Напрыклад, для набору фанетычных транскрыпцый.

 

Апісанне інтэрфейсу карыстальніка

Знешні выгляд карыстальніцкага інтэрфейсу прадстаўлены на малюнку 1.

Малюнак 1 – Графічны інтэрфейс сэрвіса «Электронная клавіятура»

 

У асноўнай частцы акна знаходзіцца поле для ўводу тэкста. У правым верхнім куце над ім размешчана кнопка, якая дазваляе скапіраваць уведзены тэкст у буфер абмену для далейшай устаўкі ў неабходным месцы праз камбінацыю клавіш «Ctrl+V». Пад полем для ўводу тэксту знаходзіцца меню для выбару класа сімвалаў электроннай клавіятуры, а яшчэ ніжэй сама клавіятура, якая ўяўляе сабой мноства кнопак для набору сімвалаў абранага класа.

Падзел сімвалаў на тэматычныя класы дае карыстальніку зручную магчымасць спыніцца на неабходным для пэўнай задачы мностве сімвалаў. Так, для працы з фанетычнымі транскрыпцыямі цікавасць могуць уяўляць класы «Міжнародны фанетычны алфавіт» (гл. Малюнак 1), «Некамбінуемыя працяглыя сімвалы-мадыфікатары», «Камбінуемыя дыякрытычныя знакі» і інш.

Класіфікацыя сімвалаў у сэрвісе прадстаўлена ў адпаведнасці з інтэрнэт-рэсурсам «Unicode Character Table». Агулам сэрвіс прадстаўляе доступ да 279 класаў сімвалаў, што ў суме налічваюць каля 200 тысяч сімвальных адзінак.

 

Карыстальніцкі сцэнарый працы з сэрвісам

  1. Выбраць клас сімвалаў электроннай клавіятуры.
  2. Увесці неабходныя сімвалы праз націсканне на кнопкі электроннай клавіятуры.
  3. Скапіраваць набраныя сімвалы ў буфер абмена праз націсканне кнопкі «Капіраваць».

 

Доступ да сэрвіса праз API

На дадзены момант доступ да сэрвіса праз API адсутнічае.

 

Спасылкі на крыніцы

Старонка сэрвісаhttps://corpus.by/ElectronicKeyboard/?lang=be

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.