(Беларуская) Радыё Свабода: У Акадэміі навук падрыхтавалі аўдыягід па мясьцінах БНР у Менску


Извините, этот техт доступен только в “Беларуская” и “Американский Английский”. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in this site default language. You may click one of the links to switch the site language to another available language.

Извините, этот техт доступен только в “Беларуская”. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in the alternative language. You may click the link to switch the active language.

У Беларусі распрацаваная мабільная праграма «BNR100» — аўдыягід па менскіх мясьцінах, зьвязаных з гісторыяй Беларускай Народнай Рэспублікі.

Падрыхтавала яго лябараторыя распазнаваньня і сынтэзу маўленьня Аб’яднанага інстытуту праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук. Мабільны аўдыягід распавядае пра абвяшчэньне незалежнасьці БНР і праводзіць па месцах ключавых падзей векавой даўніны.

Маршрут экскурсіі праходзіць праз наступныя пункты на мапе гораду: месца Курлоўскага расстрэлу (Прывакзальная плошча), друкарня Грынблата, Купалаўскі тэатар (тут адбыўся Першы Ўсебеларускі зьезд), будынак Рады БНР на Архірэйскім падворку, будынак ураду БНР (дом менскага губэрнатара на плошчы Свабоды), Дом Незалежнасьці па вуліцы Валадарскага, 9 (тут 25 сакавіка 1918 году была абвешчаная незалежнасьць БНР) ды іншыя месцы, зьвязаныя з гісторыяй і асобамі БНР.

Аўдыягід даступны для прыладаў на плятформе Android, на беларускай і ангельскай мовах. Спампаваць яго можна па спасылцы тут.

На днях у кнігарні паступіла новая кніга ад Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. Выданьне мае назву «Беларуская Народная Рэспубліка — крок да незалежнасьці. Да 100-годзьдзя абвяшчэньня» і сыстэматызуе найважнейшыя этапы і падзеі, якія спрычыніліся да ўстанаўленьня беларускай дзяржаўнасьці на пачатку ХХ стагодзьдзя.

Крыніца

Спампаваць (PDF, 47KB)

Калі Вы знайшлі ў тэксце памылку правапісу, калі ласка, выдзеліце гэты тэкст і націсніце Ctrl+Enter.