(Беларуская) Канвертар раскладкі клавіятуры


Извините, этот техт доступен только в “Беларуская” и “Американский Английский”. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in this site default language. You may click one of the links to switch the site language to another available language.

Сэрвіс «Канвертар раскладкі клавіятуры» прызначаны для пераводу тэксту, запісанага ў англамоўнай раскладцы клавіятуры, у тэкст, які адпавядае беларускамоўнай раскладцы. На ўваход сэрвісу даецца тэкст, запісаны ў англамоўнай раскладцы. Пасля апрацоўкі тэксту на выхадзе карыстальнік атрымлівае адпаведнік уваходнага тэксту, запісаны сімваламі беларускамоўнай раскладкі.

 

Асноўныя тэрміны і паняцці

Раскладка клавіятуры — пагадненне аб адпаведнасці друкарскіх сімвалаў (літар, лічбаў, знакаў прыпынку і т. д.) пісьмовай мовы клавішам клавіятуры кампутара, пішучай машынкі або іншай прылады, з дапамогай якой уводзіцца тэкст. Раскладка вызначае некалькі адпаведнасцей паміж клавішамі і значэннямі, якія ўводзяцца з іх дапамогай:

  • механічная раскладка (англ. mechanical layout) — форма, памеры і ўзаемнае размяшчэнне клавіш на клавіятуры;
  • візуальная раскладка (англ. visual layout) — маркіроўка клавіш;
  • функцыянальная раскладка (англ. functional layout) — значэнні, якiя ўводзяцца адзінкавым або сумесным націсканнем клавіш. Яна забяспечваецца мінімум двума складнікамі:
    • апаратная раскладка — адпаведнасць скан-кода (ідэнтыфікатара) і фізічнай клавішы. Яна сталая для дадзенай клавіятуры;
    • праграмная раскладка — адпаведнасць скан-кодаў і кодаў сімвалаў (і кіруючых кодаў), што перадаюцца праграме (і, як правіла, паказаных на экране ў выглядзе літар неабходнага алфавіту. Менавіта яна звычайна маецца на ўвазе пад раскладкай).

 

Практычная каштоўнасць

Сэрвіс дапамагае хутка выправіць выкарыстанне неадпаведнай раскладкі, якое карыстальнік можа дапусціць па няўважлівасці.

 

Апісанне карыстальніцкага інтэрфейсу

Карыстальніцкі інтэрфейс сэрвісу прадстаўлены на малюнку 1.

  • поле ўводу тэксту, набранага з уключанай лацінскай раскладкай;
  • кнопка «Канвертаваць у беларускую раскладку», якая запускае пераўтварэнне і дае магчымасць атрымаць вынікі.
  • поле вываду, дзе адлюстроўваецца выніковы тэкст, канвертаваны ў беларускую раскладку.

 

Карыстальніцкі сцэнар працы з сэрвісам

  1. На старонцы сэрвісу ўвесці ў поле ўводу тэкст, які патрабуе пераводу ў беларускую раскладку.
  2. Націснуць кнопку «Канвертаваць у беларускую раскладку».
  3. Праглядзець канвертаваны тэкст у полі вываду (малюнак 1).

 

Доступ да сэрвіса праз API

Для доступу да сэрвіса “Канвертар раскладкі клавіятуры” праз API, неабходна адправіць AJAX-запыт тыпу POST на адрас https://corpus.by/KeyboardLayoutConverter/api.php. Праз масіў data перадаюцца наступныя параметры:

  • text — адвольны ўваходны тэкст.
  • inp — раскладка клавіятуры, у адпаведнасці з якой надрукаваны тэкст:
    • be — беларуская раскладка клавіятуры;
    • en — англійская раскладка клавіятуры;
    • ru — руская раскладка клавіятуры.
  • outp — раскладка клавіятуры, у якую трэба канвертаваць тэкст:
    • be — беларуская раскладка клавіятуры;
    • en — англійская раскладка клавіятуры;
    • ru — руская раскладка клавіятуры.

Прыклад AJAX-запыту:

$.ajax({
   type: “POST”,
   url: “https://corpus.by/KeyboardLayoutConverter/api.php”,
   data:{
      “text”: “Ckjdf/”,
      “inp”: “en”,
      “outp”: “be”
   },
   success: function(msg){ },
   error: function() { }
});

Сервер верне JSON-масіў з уваходным тэкстам (параметр text) і выніковым сканвертаваным тэкстам (параметр result). Напрыклад, па вышэй прыведзеным AJAX-запыце будзе сфарміраваны наступны адказ:

[
   {
      “text”: “Ckjdf/”,
      “result”: “Слова.”
   }
]

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.