(Беларуская) Аўдыягід па Цэнтральным батанічным садзе


Извините, этот техт доступен только в “Беларуская”. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in the alternative language. You may click the link to switch the active language.

Аўдыягід для Цэнтральнага батанічнага сада Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі). Старонка аўдыягіда: https://cbg.krokam.com/

Мэта распрацоўкі – павышэнне зручнасці і свабоды перамяшчэння па месцах Батанічнага сада, хуткая навігацыя падчас пошуку і знаёмства з унікальнымі і найбольш цікавымі аб’ектамі на яго тэрыторыі, а таксама пабудова маршрута да абранага аб’екту.

Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі з’яўляецца самым буйным у краіне цэнтрам па захаванні біяразнастайнасці жывых раслін, вядучай навуковай установай у галіне інтрадукцыі, акліматызацыі, фізіялогіі, малекулярнай біялогіі, біятэхналогіі, біяхіміі і экалогіі раслін. Cтвораны генафонд дэкаратыўных і гаспадарча-карысных інтрадукаваных раслін (больш за 15 тысяч найменняў) складае нацыянальны здабытак Рэспублікі Беларусь. Плошча батанічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння складае 93 га. Адна з найстарэйшых батанічных устаноў Беларусі мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 2-ой катэгорыі, якая аб’ядноўвае навукова-даследчую дзейнасць у галіне захавання біяразнастайнасці жывых раслін і прывіццё эстэтычных адносін да прыроды і флоры Рэспублікі Беларусь.

Цяпер наведвальнікі батанічнага саду маюць магчымасць пазнаёміцца з аб’ектам садова-паркавага мастацтва, які спалучае функцыі сталічнай славутасці і найважнейшага культурна-асветніцкага, эколага-выхаваўчага і адукацыйнага цэнтра, а таксама дадатковай інфармацыяй аб біяразнастайнасці жывых раслін і іншых аб’ектах біялагічнага значэння для пашырэння вопыту наведвальнікаў з дапамогай тэлефона ў простым і даступным фармаце. Галоўная старонка аўдыягіда: https://cbg.krokam.com/.

 

 

Намі былі выкананы наступныя працы: дызайн (front-end), праграмная рэалізацыя Web-платформы (back-end), верыфікацыя кантэнту, запуск на серверы выканаўцы, падтрымка (support), аўтаматычнае рэзерваванне праграмнага коду і даных (automatic backup), стварэнне QR-кодаў для экспанатаў; праграмная рэалізацыя мабільнага дадатку пад IOS і Android, публікацыя ў AppStore і Play Market.

Асноўныя функцыі, якія рэалізаваны ў прыкладанні:

  1. Прадастаўленне тэрытарыяльных зон батанічнага сада, экспазіцый, сектараў флор розных краін і непасрэдна раслін у тэкставым і гукавым фарматах.
  2. Навігацыя па батанічным садзе. Ён адлюстроўнае маршрут, мапу з аб’ектамі, адзначае цікавыя месцы і г. д. з дапамогай сістэмы пазіцыянавання па GPS.
  3. Аўдыягід з’яўляецца не толькі крыніцай інфармацыі, але і інтэрактыўным адукацыйным інструментам. Знаёмства з новымі прадстаўнікамі флоры і экспанатамі ў зручнай форме фарміруе зацікаўленасць у наведвальнікаў, жаданне даведацца больш аб тым ці іншым аб’екце.
  4. Прыкладанне прапануе магчымасць выбару мовы (беларускую, рускую, англійскую), што дазваляе турыстам з розных краін разумець атрыманую інфармацыю.
  5. Аўдыягід уяўляе сабой якасны сродак арганізацыі самастойнага наведвання батанічнага сада без прыцягнення экскурсавода. 
  6. Аўдыягід будзе карысным для людзей з абмежаванымі магчымасцямі або праблемамі са слыхам, так як яны могуць атрымліваць інфармацыю праз слых. Яны таксама дапамагаюць пераадолець моўныя перашкоды, так як утрымліваюць інфармацыю на розных мовах.

Аўдыягід мае зразумелы інтэрфейс і даступны на некалькіх платформах:

Web – https://cbg.krokam.com/

Android – https://play.google.com/store/apps/details?id=com.ssrlab.audioguide.botanic

IOS – https://apps.apple.com/us/app/botanical-garden-minsk/id6463234824?platform=iphone

Дадатковай опцыяй аўдыягіда з’яўляецца распрацоўка сістэмы QR-кодаў для хуткай і зручнай перадачы інфармацыі аб прадстаўленых экспанатах: карыстальнік можа сканаваць QR-код з дапамогай камеры свайго смартфона і атрымаць доступ да інфармацыі аб тым, што ён бачыць, ці праслухаць аўдыяпаведамленне. 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

(Беларуская) Пакінуць каментарый

Ваш адрес email не будет опубликован.