Складальнік фраз


«Складальнік фраз» — дапаможнік і кіроўца ў свеце правільнага вымаўлення фраз і слоў на беларускай мове. Праграма дапаможа Вам вывучаць беларускую мову ці будзе Вашым сябрам, калі Вы маеце праблемы са слыхам і маўленнем.

Складальнік фраз дапаможа:

  • скласці фразу або цэлы невялічкі тэкст па ўсіх правілах беларускай мовы ўсяго за некалькі дотыкаў;
  • навучыцца правільна і да месца выкарыстоўваць формы слоў;
  • навучыцца размаўляць па беларуску;
  • даведацца, як па-беларуску будуць гучаць вядомыя Вам словы.

Са Складальнікам фраз перад Вамі адкрываюцца вялікія магчымасці. Для дарослых і дзяцей.

Малюнак 1. Галоўны экран мабільнай праграмы «Складальнік фраз»

Праграма напісана на мове праграмавання Java для мабільных прылад на базе аперацыйнай сістэмы Android версіі 2.2 і вышэй. Мабільная праграма складаецца з камбінацыі набораў папулярных словаформаў, папулярных для ўжывання тэм і функцыі агучкі тэксту сінтэзатарам маўлення, які распрацаваны лабараторыяй сінтэза і распазнавання маўлення АІПІ НАН Беларусі.

Малюнак 2. Старонка з тэмай «Жывёлы» мабільнай праграмы «Складальнік фраз»

Праграма размешчана для свабоднай загрузкі і выкарыстання на пляцоўцы Google Play Market (малюнак 3).

Малюнак 3. Мабільная праграма «Складальнік фраз» на пляцоўцы Google Play Market

 

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.