Як прывабіць бізнэс да навуковых распрацовак маладых? Які праект можа зацікавіць інвестара? Адказаць на гэтыя пытанні прызваны маладзёжны інавацыйны форум «Навука и бізнэс–2012» у Нацыянальнай акадэміі навук, які сабраў даследчыкаў з Беларусі і краін СНД. Амаль палова са ста ўдзельнікаў – з пэўнымі праектамі, ідэямі і прапановамі.
Не сакрэт, што бізнес-супольнасць пакуль не гарыць жаданнем укладваць грошы ў часцяком рызыкоўныя інавацыйныя праекты. Зараз час збліжэння ідэй і капітала, стадыя накаплення вопыта. Старшыня савета маладых вучоных НАН Уладзімір Казбанаў звяртае ўвагу на тое, што сёння вельмі важна, як праект прадстаўлены, ці ёсць прыгожая “вокладка” і граматная піяр-стратэгія. Таму асноўная мэта форума – не столькі знайсці інвестараў, колькі навучыць маладых вучоных правільна прэзентаваць ідэі.
Дарэчы, на выставе карэспандэнты “СБ” сустрэлі і старых знаёмых. Мы пісалі пра сістэму сінтэза мовы Юрыя Гецэвіча і Дзмітрыя Пакладка (Аб’яднаны Інстытут праблем інфарматыкі НАН) і выкарыстоўванне імплантатаў з алмазападобнымі пакрыццямі (Уладзімір Казбанаў, Інстытут фізіялогіі НАН). Многія ўжо чулі і пра ідэю стварэння новага і даступнага лякарства для лячэння цукровага дыябету на аснове грыба веселкі. Цікава, ці даходзіць тэорыя да практыкі? Не так часта, як хацелася б, але здараецца. Напрыклад, камп’ютарны відэакомплекс для маніторынга жывых клетак “Цытамір” быў прадстаўлены на маладзежным інавацыйным форуме 2 гады таму, а зараз Яраслаў Шэйка, старэйшы навуковы супрацоўнік лабараторыі мадэліравання генетычных працэсаў Інстытута генэтыкі і цыталогіі НАН, кандыдат біялагічных навук, растлумачвае нюансы на прататыпе: “У спецыяльнай тэрмакамеры ствараюцца ўмовы для нармальнай жыццядзейнасці клетак, ідзе відэаздымка працэсу, выява перадаецца на камп’ютар, запісваецца. Атрымліваецца фільм, які мы можам перамотваць у любы бок, адсочваць працэсы. Гэта вельмі эканоміць час даследчыка”. Першы прамысловы ўзор ужо зроблены на заводзе “Планар”, і нават ёсць два заказы – з Беларусі і Казахстана. Ці такі прыклад. Пасля першага форуму “Навука і бізнес” многія ўдзельнікі ўжо з аформленымі ідэямі і гатовымі прапановамі ўдзельнічалі ў праекце “100 ідэй для Беларусі”. Віктар Сацішур з Палескага аграрна-экалагічнага інстытута прыцягнуў увагу сваёй распрацоўкай па выгаднай утылізацыі адходаў. Зараз ідзе размова пра атрыманне крэдыту на яе рэалізацыю.
Будучай вясной плануецца арганізаваць дзелавы кангрэс для бізнесмэнаў АЭП і ў адін з дзён абавязкова прэзентаваць лепшыя маладзёжныя распрацоўкі за два гады. Ідэі ёсць – патрэбна рэальная падтрымка.
Аўтар публікацыі: Юлія ВАСІЛІШЫНА
Фота: Віталь ГІЛЬ
Дата публікацыі: 10.11.2012