Маладыя супрацоўнікі Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі стварылі сінтэзатар рускага і беларускага маўлення


Першапачаткова праграму распрацоўвалі спецыяльна для людзей, якія слаба бачаць, а потым узнік тэлефонны робат для банкаў і камунальных службаў.

Пра адну з сотні ідэй для Беларусі, якая знайшла сваё прымяненне, у рэпартажы Кацярыны Шыбко.

Маладым вучоным Акадэміі навук у камп’ютары ўдалося стварыць робата, які размаўляе. На жаль, у дыялог ён не ўступае – пакуль агучвае тое, што напісана. Але, як кажуць самі распрацоўшчыкі, на гэтым спыняцца яны не збіраюцца. Жартуюць, свой сінтэзатар рускай і беларускай мовы можна ўдасканальваць, пакуль не атрымаецца робат, які ходзіць.

Юрый Гецэвіч, навуковы супрацоўнік Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі:

Гэта пакуль толькі планы. Галоўная і самая першая ідэя праграмы – дапамагаць дапамагаць людзям са слабым зрокам – ужо ажыццявілася. Цяпер з дапамогай робата, які можа размаўляць, яны могуць вывучаць правілы дарожнага руху і слухаць абсалютна любыя творы. Такая праграма для людзей з абмежаваным зрокам абыходзіцца ў дзясяткі разоў танней, чым кнігі Брайля з рэльефным шрыфтам. А ўлічваючы, што ў Беларусі каля 30 тысяч слабых зрокам людзей, толькі ў час навучання можна сэканоміць нямала сродкаў. Такую ідэю ўжо рэалізавалі ў спецыялізаванай маладзечанскай школе. Гэта быў адзін з першых крокаў. Маладыя вучоныя пайшлі яшчэ далей. Распрацавалі так званага тэлефоннага робата для банкаў, камунальных службаў і нават Міністэрства па надзвычайным сітуацыям – праграма можа напамінаць кліентам пра аплату крэдыту і аператыўна апавяшчаць пра экстраныя выпадкі. Лінгвісты, дарэчы, таксама знайшлі праекту прымяненне.

Алена Скопінава, камп’ютарны лінгвіст Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі:

Дарэчы, праект стаў вядомым не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой, дзякуючы конкурсу “100 ідэй для Беларусі”. Як аказалася, праграмай настолькі зацікавіліся расійскія калегі, што вырашылі яе купіць для сваёй Акадэміі навук. Цяпер, прызнаюцца распрацоўшчыкі, неабходна набыць патэнт. Аналагаў менавіта такога праекта яшчэ няма.

Крыніца: http://www.tvr.by/rus/society.asp?id=74023

Спампаваць (PDF, 141KB)

Калі Вы знайшлі ў тэксце памылку правапісу, калі ласка, выдзеліце гэты тэкст і націсніце Ctrl+Enter.