Назва праекта – Распрацоўка алгарытмаў па збору даных у галіне штучнага інтэлекту і інтэлектуальных тэхналогій у Беларусі для зацікаўленых.
Кароткая назва – belAI
Мэты праекта: дасць магчымасць на адзіным партале, пад эгідай НАН Беларусі, не толькі сабраць айчынныя і замежныя кампаніі, каманды і індывідуальных распрацоўшчыкаў, і практыкаў у галіне штучнага інтэлекту, але і выбудаваць агульную палітыку іх работы ў гэтай прадметнай галіне.
Задачы: спрыяць развіццю выкарыстання штучнага інтэлекту у розных галінах, палегчыць пошук экспертыз і напрацовак паміж калегамі, генераваць новыя доследчыя працы і праекты.
Галіна штучнага інтэллекта – дынамічна і хутка пашыраючыся сегмент сучасных навуковых даследванняў.
Мы мяркуем, што агульная беларуская платформа па штучным інтэллекце стане сховішчам большасці айчынных распрацовак і дапаможа знаходзіць усім зацікаўленым людзям спецыялізаваныя каманды, пэўных распрацоўшчыкаў і арганізацыі, якія будуць здольны вырашыць пераважную большасць задач, звязаных з выкарыстаннем штучнага інтэллекта.
Платформа (сайт) на бягучы момант знаходзіцца ў фінальнай стадыі распрацоўкі, але збор даных аб зацікаўленых і распрацоўшчыках мы збіраем ужо зараз.
Таксама мы пачалі коратка распавядаць пра навінкі ў распрацоўках сістэм штучнага інтэлекту ў Беларусі і ў свеце.
https://t.me/belaiplatform