Якраз напярэдадні пачатка новага навучальнага году Наталі Карлава‑Бурбонус з Універсітэту імя Юстуса Лібіха (г. Гісэн, Германія) прачытае адну лекцыю і правядзе два майстар-класы.
26 жніўня (серада), 11:00-13.00. Адкрытая лекцыя “Кампіляцыя корпуса вуснага маўлення: асноўныя прынцыпы” (пакой 206)
27 жніўня (чацвер).
• 11:00-13.00. Майстар-клас “Кампіляцыя і транскрыбаванне корпусe вуснага маўлення з EXMARaLDA” (пакой 100)
• Перапынак на каву (пакой 430)
• 14:00-16:00. Майстар-клас “Python і NLTK для работы з тэкстам” (пакой 100)
Маюцца камп’ютары для працы на майстар-класах на месцы правядзення, але ўдзельнікі могуць прыйсці са сваім ноўтбукам і усталяваць на яго неабходнае праграмнае забеспячэнне.
Месца сустрэчы: Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі (вул. Сурганава, 6). Удзел бясплатны.
Важна! Для доступу ў інстытут трэба паведаміць сваё імя і прозвішча па тэлефоне +375 29 387 60 95 (Ганна) да 25 жніўня ўключна.
Аўтар: Аляксей Яскевіч
Крыніца: http://philology.by/page/nlp-aug2015