Навуковая школа


Падставай для паспяховай дзейнасці з’яўляецца, перш за ўсё, наяўнасць навуковай школы па праблеме “РАСПАЗНАВАННЕ І СІНТЭЗ МАЎЛЕННЯ”. Заснаванне навуковай школы адносіцца да сярэдзіны 70-х гадоў мінулага стагоддзя. Заснавальнікам і лідэрам навуковай школы з’явіўся д.т.н. Б.М.Лабанаў, які з 1974 па 1988 гг. узначальваў лабараторыю маўленчых тэхналогій Мінскага аддзялення Цэнтральнага НДІ сувязі, а з 1988 па 2011 гг. лабараторыю распазнавання і сінтэзу маўлення АІПІ НАН Беларусі. Удзельнікамі навуковай школы ў розны час былі: к.ф.н., праф. А.Б.Карнеўская, к.т.н. Б.В.Панчанка, д.т.н. А.С.Рылоў, к.т.н. Т.В.Леўкоўская, д.п.н. Г.В.Лосік, к.т.н. Л.І.Цырульнік, к.т.н. А.Г. Давыдаў, к.т.н. І.Э.Хейдараў, М.П.Дзегцяроў, В.У.Кісялёў і многія іншыя.

Асноўныя навуковыя напрамкі школы:

  • Шматмоўны і шматгалосы сінтэз маўлення па тэксце;
  • Камп’ютарнае кланаванне персанальнага голасу і маўлення;
  • Робастнае распазнаванне дыскрэтнага і злітнага маўлення;
  • Выяўленне ключавых слоў у патоку маўлення;
  • Камп’ютарныя сістэмы рэабілітацыі інвалідаў слыху і зроку.

Навукова-практычная дзейнасць школы за перыяд да 2008 г. падрабязна апісана ў артыкуле Лабанава Б.М. Аб развіцці маўленчых тэхналогій у Беларусі / Б.М.Лабанаў // “Маўленчыя тэхналогіі”. – М., 2008. – №1. – С. 49-59.

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.