Падзел на склады


Сэрвіс «Падзел на склады» дазваляе карыстальніку атрымаць тэкст у алафонным выглядзе з падзелам на склады. На ўваход сэрвісу даецца адвольны тэкст на беларускай мове. На выхадзе карыстальнік атрымлівае ўваходны тэкст у алафонным выглядзе, а таксама ўваходны тэкст у алафонным запісе з падзелам на склады.

 

Асноўныя тэрміны і паняцці

Склад — гэта частка слова, утвораная галосным гукам або яго спалучэннем з зычнымі на аснове злітнага з імі вымаўлення.

Складападзел — гэта вызначэнне межаў паміж складамі ў слове і на стыках слоў [1].

 

Практычная каштоўнасць

Мэтай дадзенага сэрвіса з’яўляецца аўтаматызаваны падзел на склады слоў, што можа спатрэбіцца ў працы мовазнаўцаў, а таксама тых, хто вывучае асаблівасці мовы, вымаўлення.

 

Асаблівасці сэрвіса

На выніку сэрвіс дае ўваходны тэкст у алафонным выглядзе як з падзелам на склады, так і без падзелу. Межы складоў пазначаюцца сімвалам «>».

 

Апісанне інтэрфейсу карыстальніка

Інтэрфейс сэрвіса прадстаўлены на малюнку 1.

Малюнак 1. Інтэрфейс сэрвіса «Падзел на склады»

Інтэрфейс мае наступныя вобласці:

  • вобласць уводу тэксту;
  • кнопка «Падзяліць на склады!», якая дае магчымасць атрымаць вынікі;
  • вобласць вываду тэксту ў алафонным запісе;
  • вобласць вываду тэксту ў алафонным запісе з падзелам на склады.

 

Карыстальніцкі сцэнар працы з сэрвісам

  1. Увесці тэкст у поле ўводу.
  2. Націснуць кнопку «Падзяліць на склады!» для атрымання вынікаў.
  3. Праглядзець вынікі: тэкст у алафонным выглядзе і тэкст у алафонным выглядзе з падзелам на склады (малюнак 2).

Малюнак 2. Вынікі працы сэрвіса «Падзел на склады»

 

Доступ да сэрвіса праз API

Для доступу да сэрвіса “Падзел на склады” праз API, неабходна адправіць AJAX-запыт тыпу POST на адрас https://corpus.by/Syllabifier/api.php. Праз масіў data перадаюцца наступныя параметры:

  • text — адвольны тэкст на беларускай мове.

Прыклад AJAX-запыту:

$.ajax({
   type: “POST”,
   url: “https://corpus.by/Syllabifier/api.php”,
   data:{
      “text”: “Груша цвіла апошні год.”
   },
   success: function(msg){ },
   error: function() { }
});

Сервер верне JSON-масіў з уваходным тэкстам (параметр text), уваходным тэкстам у алафонным запісе, які ўяўляе сабой прамежкавы вінік у працэсе разбіцця слоў на склады (параметр AllophonicResult), і алафонным тэкстам, падзеленым на склады (параметр SyllabifierResult). Напрыклад, па вышэй прыведзеным AJAX-запыце будзе сфарміраваны наступны адказ:

[
   {
      “text”: “Груша цвіла апошні год.”,
      “AllophonicResult”: “GH004,R022,U022,SH002,A323,/,C’002,V’002,I241,L002,A012,/,A221,P001,O012,SH002,N’004,I242,/,GH001,O032,T000,/,#P4,”,
      “SyllabifierResult”: “>,GH004,R022,U022,>,SH002,A323,/,>,C’002,V’002,I241,>,L002,A012,/,>,A221,>,P001,O012,>,SH002,N’004,I242,/,>,GH001,O032,T000,/,>,#P4,”
   }
]

 

Спасылкі на крыніцы

Старонка сэрвіса: https://corpus.by/Syllabifier/?lang=be

 

Перакрыжаваныя спасылкі

  1. Метадычныя рэкамендацыі па раздзеле «Фанетыка. Фаналогія» курса «Сучасная беларуская мова» // Электронные средства обучения ГрГУ [Электронны рэсурс]. — 2017. Рэжым доступу : https://ebooks.grsu.by/gachko_phonetic/sklad-skladapadzel-natsisk.htm. — Дата доступу : 31.03.2017.

Аўтары: ДРАГУН Анастасія, МАРЧЫК Марына

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.