Інфармацыйна-аналітычная сістэма пошуку і апрацоўкі навукова-тэхнічнай інфармацыі была абсталявана двухмоўным сінтэзатарам. У выніку карыстальнік атрымаў магчымасць праслухоўваць атрыманы рэферат вялікага тэксту на БМ (малюнак 1) ці на РМ (малюнак 2). Блок нармалізацыі тэксту дазваляе якасна прыводзіць да арфаграфічнага тэксту складанаўтвораныя тэхнічныя выразы.
Малюнак 1. Інтэрфейс стварэння рэферату на БМ з магчымасцю агучыць яго праз двухмоўны СМТ
Малюнак 2. Інтэрфейс стварэння рэферату на РМ з магчымасцю агучыць яго праз двухмоўны СМТ