Philology.BY_Лекцыі па корпуснай лінгвістыцы (26 і 27 жніўня, Мінск)


Панядзелак, 24 жніўня 2015 г. 
Раздзел: Навіны
Пазнакі:

Якраз напярэдадні пачатка новага навучальнага году Наталі Карлава‑Бурбонус з Універсітэту імя Юстуса Лібіха (г. Гісэн, Германія) прачытае адну лекцыю і правядзе два майстар-класы.

26 жніўня (серада), 11:00-13.00. Адкрытая лекцыя “Кампіляцыя корпуса вуснага маўлення: асноўныя прынцыпы” (пакой 206)

27 жніўня (чацвер).

• 11:00-13.00. Майстар-клас “Кампіляцыя і транскрыбаванне корпусe вуснага маўлення з EXMARaLDA” (пакой 100)

• Перапынак на каву (пакой 430)

• 14:00-16:00. Майстар-клас “Python і NLTK для работы з тэкстам” (пакой 100)

Маюцца камп’ютары для працы на майстар-класах на месцы правядзення, але ўдзельнікі могуць прыйсці са сваім ноўтбукам і усталяваць на яго неабходнае праграмнае забеспячэнне.

Месца сустрэчы: Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі (вул. Сурганава, 6). Удзел бясплатны.

Важна! Для доступу ў інстытут трэба паведаміць сваё імя і прозвішча па тэлефоне +375 29 387 60 95 (Ганна) да 25 жніўня ўключна.

Аўтар: Аляксей Яскевіч

Крыніца: http://philology.by/page/nlp-aug2015

Спампаваць (PDF, 126KB)

Калі Вы знайшлі ў тэксце памылку правапісу, калі ласка, выдзеліце гэты тэкст і націсніце Ctrl+Enter.