TUT.BY На “ТІБО-2013″ паказалі ўніверсальнага мабільнага беларускамоўнага робата


23 красавіка 2013

Аляксандр Арсёнаў, IT.TUT.BY

На выстаўцы “TIBO-2013” Robotics.by сумесна з Аб’яднаным Інстытутам праблем Інфарматыкі паказалі некалькі прататыпаў мадэляў універсальных мабільных робатаў на гусенічных шасі.

Як зрабіць інтэлектуальнага робата на чыстым беларускім энтузіязме >>>

Робатам можна кіраваць як па Wi-Fi ці спецыяльным пратаколе XBee PRO, так і з дапамогай пульта дыстацыйнага кіравання ці з дапамогай мабільнага прыкладання на смартфоне.

З дапамогай інфрачырвонага датчыка робаты ўмеюць не толькі распазнаваць наяўнасць перашкоды, але і тып перашкоды: сцяна, ступенька, калона… На робатах можа ўсталёўвацца відэакамера і гуказапіснае абсталяванне, а таксама дадатковыя сэнсары і датчыкі па жаданню заказчыка.

Таксама робаты могуць аснашчацца галасавой сістэмай. Распрацоўка АІПІ паведамляе пра тып перашкоды на беларускай мове.

Плата кіравання на базе мікракантролера Amtel – уласная распрацоўка Robotics.by. Карэспандэнтам IT.TUT.BY показалі і першую, пілотную версію платы, сабраную літаральна “на каленях”.

Робаты прызначаюцца для навучальнага працэсу і забаў “тэхнаманаў”, але могуць ужо ў бліжэйшай будучыні быць выкарыстаны ў навуковых і нават ваенных мэтах.

Крыніца тэксту: http://it.tut.by/345344

Крыніца відэа: http://www.youtube.com/watch?feature=player_embedded&v=wAkyFSIVNsw

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.