MOST: Візіт ва ўніверсітэт Лібіха ў Гісэне


Пры падтрымцы праекта MOST супрацоўнікі лабараторыі сінтэзу і распазнавання маўлення Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі ажыццявілі візіт на кафедру прыкладной і камп’ютарнай лінгвістыкі ўніверсітэта Юстуса Лібіха ў Гісэне (Германія). У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі загадчык лабараторыі Юрась Гецэвіч, малодшыя навуковыя супрацоўнікі Станіслаў Лысы, Ганна Станіславенка і Юлія Барадзіна. Падчас візіту яны прэзентавалі супрацоўнікам кафедры напрамкі і вынікі працы лабараторыі, пазнаёміліся з дзейнасцю ўніверсітэта Юстуса Лібіха, даведаліся пра апошнія праекты кафедры камп’ютарнай і прыкладной лінгвістыкі, а таксама правялі адкрытую лекцыю па тэме Reality of speech synthesis and recognition. Акрамя таго, некалькі дзён былі цалкам прысвечаны абмеркаванню і плянаванню агульнай працы ў межах праекта па стварэнні семантыка-сінтаксічнага парсера для беларускай мовы.

MOST – проект Европейского Союза по расширению профессиональных контактов между гражданами ЕС и Беларуси. Он позволит 1.500 участникам из Беларуси посетить ЕС. Проект реализуется Институтом им. Гёте в Минске и Британским Советом в Польше.

Першая сустрэча прадстаўнікоў лабараторыі з Наталляй Карлавай-Бурбонус, навуковым супрацоўнікам JLU, адбылася ў жніўні 2015 года ў Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі ў Мінску; такім чынам, сустрэча сёлета ў Германіі стала візітам у адказ, што дазволіла развіць і замацаваць навуковыя сувязі паміж АІПІ НАН Беларусі і ўніверсітэтам Юстуса Лібіха ў Германіі.
У вольны час для беларускай дэлегацыі была арганізаваная экскурсія па Франкфурту і наведванне музею папулярнай навукі Mathematikum.


Крыніца

Спампаваць (PDF, 94KB)

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.