БДТУ: Лекцыя супрацоўнікаў Акадэміі навук Беларусі студэнтам факультэта ПіМ


8 красавіка па запрашэнні выкладчыкаў кафедры беларускай філалогіі БДТУ (в.а. заг. каф. Русак В.У. і выкл. Гусевай В.М.) супрацоўнікі Лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі (Гецэвіч Ю.С., Станіславенка Г.Р., Марчык М.У.) правялі лекцыю студэнтам спецыяльнасці «Выдавецкая справа» па тэме «Методыка вычыткі электронных тэкстаў вялікага памеру праз сродкі камп’ютарнай платформы www.corpus.by».

Будучыя рэдактары-тэхнолагі даведаліся пра сучасныя распрацоўкі камп’ютарнага распазнавання і сінтэзу маўлення, а таксама атрымалі каштоўныя веды пра найноўшыя методыкі вычыткі электронных тэкстаў на беларускай, рускай, англійскай мовах праз сродкі інтэрнэт-платформы www.corpus.by, створанай айчыннымі спецыялістамі.

  • Гецэвіч Юрый Станіслававіч, загадчык лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення, кандыдат тэхнічных навук
  • Станіславенка Ганна Рыгораўна, малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення, бакалаўр лінгвістыкі, магістр мастацтвазнаўства
  • Марчык Марына Уладзіміраўна, стажор лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення


Крыніца: Лекцыя супрацоўнікаў Акадэміі навук Беларусі студэнтам факультэта ПіМ

Спампаваць (PDF, 452KB)

Калі Вы знайшлі ў тэксце памылку правапісу, калі ласка, выдзеліце гэты тэкст і націсніце Ctrl+Enter.

Пакінуць каментарый

Your email address will not be published. Required fields are marked *