Кафедра камп’ютарнай лінгвістыкі і лінгвадыдактыкі і філіял


Кафедра камп’ютарнай лінгвістыкі і лінгвадыдактыкі

Кафедра камп’ютарнай лінгвістыкі і лінгвадыдактыкі (да сакавіка 2015 года кафедра агульнанавуковых дысцыплін) была створана на гуманітарным факультэце Белдзяржуніверсітэта адной з першых, 1 кастрычніка 2004 года.

Галіна навуковых даследаванняў і распрацовак кафедры камп’ютарнай лінгвістыкі і лінгвадыдактыкі цалкам адпавядае прыярытэтным напрамкам навукова-даследчай дзейнасці Рэспублікі Беларусь у галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і звязана са стварэннем электронных адукацыйных рэсурсаў, уключаючы:

  • камп’ютэрныя тэхналогіі і інтэлектуальныя сістэмы дыстанцыйнай адукацыі;
  • матэматычныя і логіка-статыстычныя метады, інфармацыйныя тэхналогіі і сістэмы распазнання і апрацоўкі вобразаў, сігналаў, прамовы і мультымедыйнай інфармацыі;
  • тэарэтыка-метадалагічныя асновы і навукова-метадалагічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ва ўмовах інавацыйнага развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь.

За час свайго існавання кафедрай падрыхтавана звыш 500 спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, якія паспяхова працуюць у сферы адукацыі, міжнародных адносін, інфармацыйных тэхналогій.

Пра кафедру


Філіял кафедры камп’ютарнай лінгвістыкі і лінгвадыдактыкі

Пра філіял

Загад аб арганізацыі філіяла

30 сакавіка 2017 года быў падпісаны загад аб арганізацыі філіяла кафедры камп’ютарнай лінгвістыкі і лінгвадыдактыкі факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ на базе лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення АІПІ НАН Беларусі. Кіраўніком філіяла прызначаны загадчык лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення кандыдат тэхнічных навук Гецэвіч Юрый Станіслававіч. Філіял кафедры створаны ў мэтах умацавання сувязяў універсітэта з вытворчасцю і ўзмацнення практычнай накіраванасці падрыхтоўкі спецыялістаў, якія выпускаюцца кафедрай.

Загад пра філіял

Крыніца

План працы філіяла кафедры

21 верасня 2017 года адбыўся адкрыты семінар Лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення АІПІ НАН Беларусі, дзе былі абмеркаваныя планы працы філіяла кафедры камп’ютарнай лінгвістыкі і лінгвадыдактыкі на 2017-2018 навучальны год. У семінары прыняў удзел старэйшы выкладчык кафедры Варановіч В.В., а таксама  студэнты 5 курса Самойленка Д. і Гізун А. На семінары быў прыняты наступны план дзейнасці філіяла кафедры:

  • Стварэнне неабходных умоў па арганізацыі адукацыйнага працэсу для падрыхтоўкі спецыялістаў па спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы (выкладанне)», арганізацыя і правядзенне навучальных заняткаў на базе Лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення з прыцягненнем вядучых спецыялістаў: лекцыйныя і практычныя заняткі па дысцыплінах «Праблемы штучнага інтэлекту», «Камп’ютарныя тэхналогіі ў лінгвістыцы».
  • Арганізацыя навукова-даследчай працы студэнтаў старэйшых курсаў, забеспячэнне выканання курсавых і дыпломных прац па накірунках асноўнай дзейнасці Лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення.
  • Павышэнне кваліфікацыі і прафесійнага ўзроўню прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры камп’ютарнай лінгвістыкі і лінгвадыдактыкі шляхам удзелу ў адкрытых семінарах Лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення, майстар-класах, практыкумах.
  • Перагляд і карэкціроўка навучальных планаў і праграм кафедры, укараненне новых дысцыплін спецыяльнасці, накіраваных на вырашэнне актуальных задач у адпаведнай галіне.
  • Удзел у арганізацыі і правядзенні сумесных навукова-практычных мерапрыемстваў, канферэнцый, семінараў.
  • Стварэнне лінгваакустычных вобразаў на замежных мовах для мабільных дадаткаў (з прыцягненнем замежных студэнтаў).

Крыніца

Сход філіяла кафедры камп’ютарнай лінгвістыкі і лінгвадыдактыкі

3 мая 2017 года ў Акадэміі навук Беларусі прайшоў устаноўчы сход філіяла кафедры камп’ютэрнай лінгвістыкі і лінгвадыдактыкі на базе лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення АІПІ НАН Беларусі. Загадчыца кафедры Прахарэнка А.Г. і ст. выкладчык Варановіч В.В. прадставілі прэзентацыю пра напрамкі работы кафедры, пра існуючыя сувязі паміж кафедрай і лабараторыяй. Разам з супрацоўнікамі лабараторыі былі абмеркаваныя задачы створанага філіяла і планы па ўмацаванні супрацоўніцтва.

Крыніца

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.