Арфаэпічны слоўнік


Першы поўны акадэмічны слоўнік беларускай мовы, які фіксуе правілы літаратурнага вымаўлення. Выдадзены ў 2017 годзе. У аснову рэестра арфаэпічнага даведніка, які складае больш за 117 тыс. слоў, пакладзены рэестр «Слоўніка беларускай мовы».

 

Мабільная праграма «Арфаэпічны слоўнік» прызначана для азнаямлення з беларускамоўнай фанетычнай транскрыпцыяй без вялікіх затрат часу на пошук словаформы.

 

Праграма напісана на мове праграмавання Java для мабільных прылад на базе аперацыйнай сістэмы Android версіі 2.2 і вышэй.

 

Мабільная праграма складаецца з дзвух экранаў:

  • экран для пошуку словаформы (Малюнак 1)
  • экран выніку пошуку словаформы (Малюнак 2).

 

СКРЫНШОТ!!!

Малюнак 1. Знешні інтэрфейс мабільнай праграмы “Арфаэпічны слоўнік” на старонцы пошуку словаформы

 

СКРЫНШОТ!!!

Малюнак 2. Знешні інтэрфейс мабільнай праграмы “Арфаэпічны слоўнік” на старонцы выніку пошуку словаформы

 

На першым экране для пошуку словаформы знаходзяцца дзве працоўныя кнопкі – “Пошук” і “Выдаліць” (“Х”), а таксама поле для ўводу словаформы.

 

На другім экране для адлюстравання выніку пошуку словаформы знаходзяцца наступныя элементы:

  • словаформа
  • варыянт(ы) транскрыпцыі
  • кнопка для агучкі слова праз анлайн сэрвіс “Сінтэзатар маўлення”, які можна знайсці на сайце камп’ютарна-лінгвістычнай платформы http://corpus.by/

 

Праграма размешчана для свабоднай загрузкі і выкарыстання на пляцоўцы Google Play Market (малюнак 3).

 

СКРЫНШОТ!!!

Малюнак 3. Мабільная праграма «Арфаэпічны» на пляцоўцы Google Play Market

 

Мабільная праграма «Арфаэпічны слоўнік» у Google Play

Калі Вы знайшлі ў тэксце памылку правапісу, калі ласка, выдзеліце гэты тэкст і націсніце Ctrl+Enter.

Пакінуць каментарый

Your email address will not be published. Required fields are marked *