АІПІ НАН: Запрашаем на экскурсію па мінскіх мясцінах


У АIПI НАН Беларусi падрыхтаваны аўдыягід, які правядзе экскурсію па мінскіх мясцінах, звязаных з гісторыяй Беларускай Народнай Рэспублікі. Падрыхтавала яго лабараторыя распазнавання і сінтэзу маўлення.

a_gid_by.jpg

У экскурсіі прадугледжаныя наступныя кропкі: месца Курлоўскага расстрэлу (прывакзальная плошча), друкарня Грынблата, Купалаўскі тэатр (тут адбыўся Першы Усебеларускі з’езд), будынак Рады БНР на Архірэйскім падворку, будынак ураду БНР (дом мінскага губернатара на плошчы Свабоды), Дом Незалежнасці па вуліцы Валадарскага, 9 (тут 25 сакавіка 1918 года была абвешчаная незалежнасць БНР) ды іншыя кропкі, звязаныя з гісторыяй і асобамі БНР.

Аўдыягід даступны на беларускай і англійскай мовах. Спампаваць яго можна па гэтай спасылцы.

Крыніца

Спампаваць (PDF, 342KB)

Калі Вы знайшлі ў тэксце памылку правапісу, калі ласка, выдзеліце гэты тэкст і націсніце Ctrl+Enter.

Пакінуць каментарый

Your email address will not be published. Required fields are marked *