Наша Ніва: У Акадэміі навук падрыхтавалі аўдыягід па мясцінах БНР у Мінску


У Беларусі падрыхтаваны аўдыягід, які правядзе экскурсію па мінскіх мясцінах, звязаных з гісторыяй Беларускай Народнай Рэспублікі. Падрыхтавала яго лабараторыя распазнавання і сінтэзу маўлення Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук, паведамляе Еўрарадыё.

У экскурсіі прадугледжаныя наступныя кропкі: месца Курлоўскага расстрэлу (прывакзальная плошча), друкарня Грынблата, Купалаўскі тэатр (тут адбыўся Першы Усебеларускі з’езд), будынак Рады БНР на Архірэйскім падворку, будынак ураду БНР (дом мінскага губернатара на плошчы Свабоды), Дом Незалежнасці па вуліцы Валадарскага, 9 (тут 25 сакавіка 1918 года была абвешчаная незалежнасць БНР) ды іншыя кропкі, звязаныя з гісторыяй і асобамі БНР.

Аўдыягід даступны на беларускай і англійскай мовах. Спампаваць яго можна па гэтай спасылцы.

Крыніца

Спампаваць (PDF, 108KB)

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.