Сэрвіс канвертавання алафоннага тэксту ў розныя транскрыпцыі


Сэрвіс дазваляе згенераваць тры розныя транскрыпцыі слова па ўваходным алафонным запісе слова. (Алафонны запіс слова можна атрымаць пры дапамозе Вэб-сінтэзатара маўлення пры ўключанай опцыі Show log.)

Першы тып транскрыпцыі – кірылічны, ён будзе карысны школьнікам, настаўнікам, студэнтам і выкладчыкам ВНУ. Наступныя два – лацінскія.

Спрошчаная лацінская транскрыпцыя распрацаваная паводля выдання – Беларуска-англійскі размоўнік / уклад. У. А. Кошчанка. – Мн. : Артыя Груп, 2010. – 190 с.

Транскрыпцыя ў міжнародным фанетычным алфавіце (IPA) генеруюцца для таго, каб любы замежны карыстальнік меў магчымасць убачыць гукавы склад беларускіх слоў паводле міжнароднага стандарту запісу фанетыкі слова.

Старонка сэрвісу – http://www.corpus.by/convertAllophonesToDifPhonemes/

Калі Вы знайшлі ў тэксце памылку правапісу, калі ласка, выдзеліце гэты тэкст і націсніце Ctrl+Enter.