Лінгвістычныя і акустычныя рэсурсы

Тэхналогія камп’ютэрнага кланавання персанальнага голасу і дыкцыі чалавека

Новыя магчымасці, якія дае тэхналогія кланавання:

Прайграванне адвольнага тэксту з манерай чытання пэўнага чалавека і яго голасам
Узнаўленне галасоў вядомых асоб
Персаналізаванае маўленчае апавяшчэнне метадамі камп’ютэрнай тэлефаніі
Судовая фанаскапічная экспертыза на аснове банка галасавых клонаў правапарушальнікаў
Аператыўная ідэнтыфікацыя асобы па голасе для прадухілення “тэлефоннага тэрарызму”

Чытаць больш...

Камп’ютэрная сістэма кланавання прасадычных характарыстык маўлення “IntoClonator”

Праграма аўтаматычнага аналізу аўдыёсігналаў маўлення, з дапамогай якой адлюстроўваюцца межы ядра, перад’ядра і заядра, меладычная крывая і крывая інтэнсіўнасці вымаўленай фразы. Сістэма дазваляе аўтаматызаваць працэс стварэння комплекса прасадычных партрэтаў, неабходных для сінтэза маўлення па адвольным тэксце. Чытайце артыкул па тэме – матэрыялы канферэнцыі “Дыялог 2008”    

Чытаць больш...

Сэрвіс канвертавання алафоннага тэксту ў розныя транскрыпцыі

Сэрвіс дазваляе згенераваць тры розныя транскрыпцыі слова па ўваходным алафонным запісе слова. (Алафонны запіс слова можна атрымаць пры дапамозе Вэб-сінтэзатара маўлення пры ўключанай опцыі Show log.)

Чытаць больш...