Сінтэз маўлення па тэксце

Вычытка тэкстаў праз сэрвісы www.Corpus.by

Алгарытм працы пры вычытцы электронных беларускіх тэкстаў рознага памеру з выкарыстанне сэрвісаў, распрацаваных лабараторыя распазнавання і сінтэзу маўлення Аб’яднага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Чытаць больш...

Падлік частотнасці слоў

Сэрвіс “Частотнасць слоў” вырашае задачу па атрыманні статыстыкі ўжывання адвольных сімвальных паслядоўнасцяў у электронным тэксце. Прыватным выпадкам гэтай задачы з’яўляецца задача падліку частоты ўжывання слоў у электронным тэксце. Старонка сэрвісу – http://www.corpus.by/wordFrequency/

Чытаць больш...

Праверка правапісу “ў”

Адным з важных момантаў у сінтэзаванні маўлення з’яўляецца тое, што ўваходны тэкст мусіць не мець арфаграфічных памылак. Іначай, відавочна, вынікам працы СМТ будзе некарэктны гукавы тэкст, які рэжа слых. Сэрвіс Праверка правапісу “ў” распрацаваны для хуткай праверкі вялікіх электронных тэкстаў на беларускай мове з мэтай пошуку і выпраўлення адной з найбольш распаўсюджаных памылак – памылкі ў […]

Чытаць больш...

Сінтэзатар беларускага і рускага маўлення па тэксце для стацыянарных, мабільных і інтэрнэт платформ

Звычайная камунікацыя паміж людзьмі адбываецца праз голас і слых. Гэты спосаб узаемадзеяння пажаданы для чалавека-машынных адносінаў. Сінтэзатар маўлення распрацоўваецца, каб мабільны ці стацыянарны камп’ютар меў магчымасць прачытаць асобныя словы, сказы і інш. тэкставыя фрагменты на дзвюх дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь: беларускай і рускай.

Чытаць больш...

Генератар арфаэпічнага слоўніка

Сэрвіс «Генератар арфаэпічнага слоўніка» выконвае задачу канвертавання электроннага арфаграфічнага запісу беларускіх слоў у фанетычную транскрыпцыю ў адпаведнасці з нормамі сучаснага беларускага маўлення. На ўваход сэрвісу падаецца тэкст на беларускай мове, далей сэрвіс прадстаўляе зыходныя дадзеныя ў транскрыбіраваным выглядзе: на выхадзе апрацоўкі падаецца кірылічная транскрыпцыя слова, якая адлюстроўвае яго правільнае вымаўленне.   Асноўныя тэрміны і паняцці Арфаэпія […]

Чытаць больш...

Генератар інфармацыі аб сімвалах

Сэрвіс «Генератар інфармацыі аб сімвалах» дае магчымасць атрымаць назвы сімвалаў кадыроўкі Windows-1251 (стандартнай 8-бітнай кадыроўкі для ўсіх рускіх версій Microsoft Windows). На ўваход сэрвісу падаецца электронны тэкст ці любая адвольная паслядоўнасць электронных сімвалаў кадыроўкі Windows-1251. Пасля апрацоўкі ўведзеных дадзеных карыстальнік атрымлівае спіс назваў сімвалаў па парадку іх знаходжання ва ўваходным тэксце.   Практычная каштоўнасць Мэтай дадзенага […]

Чытаць больш...

Электронная гаворачая бібліятэка “TalkingLibrary”

Агучванне электронных кніг, для невідушчых людзей, сінтэз маўлення па адвольным тэксце, электронная гаворачая бібліятэка, выраб агучанай літаратуры, кіраванне праграмай без ужывання візуальнага канала атрымання інфармацыі.

Чытаць больш...

Тэхналогія камп’ютэрнага кланавання персанальнага голасу і дыкцыі чалавека

Новыя магчымасці, якія дае тэхналогія кланавання:

Прайграванне адвольнага тэксту з манерай чытання пэўнага чалавека і яго голасам
Узнаўленне галасоў вядомых асоб
Персаналізаванае маўленчае апавяшчэнне метадамі камп’ютэрнай тэлефаніі
Судовая фанаскапічная экспертыза на аснове банка галасавых клонаў правапарушальнікаў
Аператыўная ідэнтыфікацыя асобы па голасе для прадухілення “тэлефоннага тэрарызму”

Чытаць больш...

Камп’ютэрная сістэма кланавання прасадычных характарыстык маўлення “IntoClonator”

Праграма аўтаматычнага аналізу аўдыёсігналаў маўлення, з дапамогай якой адлюстроўваюцца межы ядра, перад’ядра і заядра, меладычная крывая і крывая інтэнсіўнасці вымаўленай фразы. Сістэма дазваляе аўтаматызаваць працэс стварэння комплекса прасадычных партрэтаў, неабходных для сінтэза маўлення па адвольным тэксце. Чытайце артыкул па тэме – матэрыялы канферэнцыі “Дыялог 2008”    

Чытаць больш...

Аналізатар тэксту “Text Analyzer”

Праграма, якая дазваляе знаходзіць у тэксце ўсе сказы, якія змяшчаюць у сваім складзе тыя ці іншыя пунктуацыйныя знакі, захоўваць гэтыя сказы і сартаваць іх па розных крытэрыях.

Чытаць больш...

Сінтэзатар маўлення па тэксце на AppStore

На гэтай вэб-старонцы намі прадстаўлены сінтэзатар маўлення для беларускай і рускай моў, напісаны на мове праграміравання PHP. На ўваходзе дадзены сінтэзатар атрымоўвае тэкст на беларускай ці рускай мове і генерыруе аўдыёфайл у фармаце *WAV.

Чытаць больш...

АПМ падрыхтоўкі інфармацыі для галасавых аб’яў на транспарце

У наш час многія з маршрутаў гарадскога транспарта забяспечаны серыйнымі прыстасаваннямі для лічбавага запісу і гукавога ўзнаўлення назваў прыпынкаў. У шэрагу выпадкаў узнікае неабходнасць змены наяўных запісаў.

Чытаць больш...

Сэрвіс канвертавання алафоннага тэксту ў розныя транскрыпцыі

Сэрвіс дазваляе згенераваць тры розныя транскрыпцыі слова па ўваходным алафонным запісе слова. (Алафонны запіс слова можна атрымаць пры дапамозе Вэб-сінтэзатара маўлення пры ўключанай опцыі Show log.)

Чытаць больш...

Камп’ютэрны сакратар VoiceInformator

VoiceInformator – гэта ваш памочнік у моры галасавой інфармацыі, сакратар, які выконвае за Вас руцінную працу па абзвонцы Вашых кліентаў, партнёраў, а таксама нязменны памочнік, здольны прыняць і запісаць галасавыя паведамленні. Прызначэнне Праграмна-апаратны комплекс VoiceInformator прызначаны для перадачы галасавых або SMS-паведамленняў па лініях GSM-сувязі вялікай колькасці абанентаў па зададзеным спісе і сцэнарыі, а таксама выканання […]

Чытаць больш...