(Беларуская) Чытанне RSS


Извините, этот техт доступен только в “Беларуская” и “Американский Английский”. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in this site default language. You may click one of the links to switch the site language to another available language.

Сэрвіс “Чытанне RSS” патрэбны для таго, каб карыстальніку было зручна адсочваць на сайтах інфармацыю, якая рэгулярна абнаўляецца. Дадзены сэрвіс дае магчымасць увесці адвольны інтэрнэт-адрас альбо выбраць са спісу па змаўчанні і атрымаць спіс апісанняў апошніх навін ці новых артыкулаў сайта. Для карэктнай працы сэрвіса ўведзены адрас павінен быць спасылкай на RSS сайта. Гэтыя спасылкі можна знайсці амаль на любым інфармацыйным партале. Дастаткова адшукаць наступны малюнак на галоўнай старонцы сайта,rss-icon націснуць на яго і скапіраваць спасылку з адраснага радка браўзера. Далей можна ўставіць гэты адрас у адпаведнае поле на старонцы сэрвісу і націснуць “Атрымаць RSS”. Пасля апрацоўкі сэрвісам спасылкі з’явіцца спіс апісанняў артыкулаў. Кожнае апісанне складаецца з загалоўка навіны ці артыкула, спасылкі на старонку, дзе ён апублікаваны, даты публікацыі і непасрэдна кароткага тэкставага апісання. Знешні інтэрфейс сэрвісу мае наступны выгляд:

rssReader_interface

Старонка сэрвісу: http://corpus.by/RssReader/?lang=be

(Беларуская) Калі Вы знайшлі ў тэксце памылку правапісу, калі ласка, выдзеліце гэты тэкст і націсніце Ctrl+Enter.