па платформе

Гаворачы гадзіннік

Мабільная праграма «Гаворачы гадзіннік» прызначана для агучвання актуальнага часу, які адпавядае часу мабільнай прылады. Праграма напісана на мове праграмавання Java для мабільных прылад на базе аперацыйнай сістэмы Android версіі 2.2 і вышэй. Агучванне часу можа выконвацца двума спосабамі: Сінтэзатарам маўлення, які даступны анлайн на платформе www.corpus.by. Убудаванымі аўдыяфайламі, якія спампоўваюцца разам з мабільнай праграмай на […]

Чытаць больш...

Тэматычнае распазнаванне маўлення

Мабільная праграма «Тэматычнае распазнаванне маўлення» прызначана для распазнавання маўлення ў межах некалькіх тэматычных даменаў (малюнак 1). Праграма з’яўляецца мабільнай рэалізацыяй вэб-сэрвісу «Тэматычнае распазнаванне маўлення», размешчанага на кампютарна-лінгвістычнай платформе www.corpus.by. Пасля ўключэння праграма адразу запускае модуль распазнавання і апрацоўвае ўваходнае маўленне. Атрыманыя вынікі выводзяцца ў рэальным часе ў выглядзе тэксту распазнаных слоў (малюнак 2). Пры спыненні […]

Чытаць больш...

Канвертар азбукі Морзэ

Мабільная праграма «Канвертар азбукі Морзэ» дазваляе ператвараць друкаваны тэкст у код Морзэ і наадварот, а таксама праслухоўваць атрыманы код Морзэ. Агулам дадзеная мабільная праграма функцыянуе як люстэрка аднайменнага вэб-сэрвісу платформы www.corpus.by «Канвертар азбукі Морзэ» і размешчана ў вольным доступе на платформе мабільных праграм Google Play (малюнак 1). У мабільнай праграме ёсць поле ўводу тэксту, а […]

Чытаць больш...

Апрацоўка невядомых слоў

Сэрвіс «Апрацоўка невядомых слоў» пакліканы дапаўняць наяўныя слоўнікі сінтэзатара маўлення словамі, якія найбольш часта вызначаліся як невядомыя ці некарэктныя ў сэрвісах «Сінтэзатар маўлення па тэксце», «Праверка правапісу», «Агучаны электронны граматычны слоўнік».   Карыстальніцкі сцэнар працы з сэрвісам На старонцы сэрвіса абраць слова для апрацоўкі са спісу найбольш частотных невядомых слоў. Калі ніводнае слова са спісу не […]

Чытаць больш...

IntonTrainer — праграма для вывучэння інтанацыі вуснага маўлення

Камп’ютарная сістэма пад кіраваннем OS Windows (7, 8, 10) прызначана для паглыбленага навучання інтанацыі вуснага маўлення. Навучанне заснавана на параўнанні эталонных інтанацыйных партрэтаў зададзенага набору фраз з інтанацыяй фраз, якія вымаўляюцца навучэнцам. Акустычная база дадзеных уключае набор стандартных сказаў, які дастаткова поўна пакрывае разнастайнасць інтанацыйных эталонаў і іх асноўных варыяцый, якія выкарыстоўваюцца ў дадзенай мове. […]

Чытаць больш...

Вызначэнне часцін мовы

Сэрвіс “Вызначэнне часцін мовы” дазваляе карыстальніку ў рэжыме анлайн даведацца, да якой часціны мовы належыць пэўнае слова. На ўваход сэрвісу даецца тэкст на беларускай ці рускай мове, на выхадзе карыстальнік атрымлівае спіс слоў, у якім пазначана, да якой часціны мовы адносіцца кожнае слова тэксту.   Асноўныя тэрміны і паняцці Часціны мовы — разрады слоў, якія характарызуюцца […]

Чытаць больш...

Абрэзка выяў

Сэрвіс “Абрэзка выяў” прызначаны для хуткага і простага кадравання выявы ў прамавугольны або круглы фармат. На ўваход сэрвісу падаецца выява ці некалькі выяў у фармаце .jpg ці .png, пасля апрацоўкі на выхадзе карыстальнік атрымлівае магчымасць спампаваць уваходную выяву ў выглядзе прамавугольніка памерам 800х533 і круга дыяметрам 100 пікселяў у фармаце .png.   Асноўныя тэрміны і паняцці Кадрыраванне – выбар […]

Чытаць больш...

Генератар парадыгмы слова

Сэрвіс «Генератар парадыгмы слова» дазваляе атрымаць парадыгму слова. На ўваход сэрвісу даецца слова ці яго словаформы, сэрвіс ажыццяўляе пошук парадыгмы па слоўніку, і пры адсутнасці гатовай парадыгмы на выхадзе карыстальнік атрымлівае згенераваную парадыгму ўведзенага слова ці парадыгмы, створаныя на падставе падобных па напісанні слоў. Выніковыя згенераваныя парадыгмы маюць націск, пазначаны сімвалам «+», і спецыяльныя тэгі, аддзеленыя ад […]

Чытаць больш...

Тэматычнае распазнаванне маўлення

Сэрвіс «Тэматычнае распазнаванне маўлення» дазваляе карыстальніку пераўтварыць маўленне ў электронны тэкст анлайн. На ўваход сэрвісу даецца фанаграма маўленчых слоў тэматычных даменаў памерам не больш за 20 MB, на выхадзе сэрвіс дае распазнаны электронны тэкст фанаграмы. Фанаграма можа быць выбрана з пададзеных прыкладаў, загружана на сэрвіс з цвёрдага дыску камп’ютара ў фармаце .wav, а таксама можа быць […]

Чытаць больш...

Ваша месцазнаходжанне

Мабільная праграма «Ваша месцазнаходжанне» збірае актуальныя геададзеныя карыстальніка, а таксама прывязаныя да іх фактаграфічных дадзеныя: дату і час збору геададзеных (малюнак 1). Праграма напісана на мове праграмавання Java для мабільных праграм на базе аперацыйнай сістэмы Android версіі 2.2 і вышэй. Праграма напісана в асяроддзі распрацоўкі Android Studio і не выкарыстоўвае іншых бібліятэк. Праграма складаецца з […]

Чытаць больш...

Мабільная праграма Біблія

    Мабільная праграма Біблія падрыхтавана да 500-годзьдзя беларускай Бібліі. 1. Новы Запавет і Прыповесьці – пераклад А.Бокуна (2016). 2. Новы Запавет і Псальмы – пераклад Л. Дзёкуць-Малея і А. Луцкевіча (1931). 3. Біблія – пераклад В. Сёмухі (2002). Мабільную праграму можна спампаваць у Google Play Market. Спасылка.   Мабільную праграму распрацаваў Мікалай Малашчонак з […]

Чытаць больш...

Гаворачы калькулятар

Мабільная праграма «Гаворачы калькулятар» агучвае ўведзеныя карыстальнікам лічбы, арыфметычныя аперацыі і атрыманы ў выніку лік. Цяпер карыстальнік можа паслухаць (малюнак 1): Назвы лічбаў: 1 (адзін), 2 (два), 3 (тры), 4 (чатыры), 5 (пяць), 6 (шэсць), 7 (сем), 8 (восем), 9 (дзевяць), 0 (нуль); Назвы матэматычных знакаў: /,/ (коска), /=/ (роўна); Назвы матэматычных аперацый: /+/ (дадаць), […]

Чытаць больш...

Дыктафон

Мабільная праграма «Дыктафон» прызначана для запісу, захавання і праслухоўвання гуку на мабільным тэлефоне (малюнак 1, 2). Праграма напісана на мове праграмавання Java для мабільных праграм на базе аперацыйнай сістэмы Android версіі 2.2 і вышэй. Запіс гуку выконваецца мікрафонам прылады і мае фармат MPEG_4. Праграма напісана ў асяроддзі распрацоўкі Android Studio і не выкарыстоўвае іншых бібліятэк. […]

Чытаць больш...

Падлік частотнасці сімвалаў

Мабільная праграма «Падлік частотнасці сімвалаў» выконвае сімвальную апрацоўку тэксту на мабільным тэлефоне. Праграма з’яўляецца мабільнай рэалізацыяй сэрвісу «Падлік частотнасці сімвалаў», размешчанага на камп’ютарна-лінгвістычнай платформе www.corpus.by. На ўваход карыстальнік падае электронны тэкст на беларускай, англійскай ці рускай мове, пазначае адпаведную мову апрацоўкі. Пры націсканні кнопкі «Апрацаваць» праграма выконвае сімвальную апрацоўку тэксту (малюнак 1). На выхадзе карыстальнік атрымлівае […]

Чытаць больш...

KrokApp – мабільная праграма-аўдыёгід

  Калі Вы жадаеце вандраваць па Беларусі або хутка і якасна спланаваць экскурсію па горадзе для сябе ці сваіх сяброў-гасцей, то ў гэтым Вам дапаможа мабільная праграма KrokApp.   З KrokApp жыхары і госці беларускіх гарадоў змогуць паслухаць цікавыя факты пра знаёмыя месцы, пашырыць веды ў гісторыі краіны. У KrokApp распрацоўваюцца функцыі для замежных гасцей: яны […]

Чытаць больш...

Апрацоўка табліц

Сэрвіс “Апрацоўка табліц” прызначаны для прадстаўлення неспарадкаваных зыходных дадзеных у выглядзе табліцы. Знешні інтэрфейс сэрвісу прадстаўлены на малюнку 1. На ўваход сэрвісу можна падаць дадзеныя ў пэўным фармаце, якія цікавяць карыстальніка. Для атрымання табліцы з інфармацыяй карыстальніка трэба націснуць на кнопку “Show table!/Паказаць табліцу!” Малюнак 1 – Знешні выгляд сэрвісу “Апрацоўка табліц” Сэрвіс апрацоўвае пададзеную […]

Чытаць больш...

Гуказапіс

Сэрвіс “Гуказапіс” дае магчымасць запісваць гук прама ў браўзеры, не выкарыстоўваючы нейкія дадатковыя праграмы. Інтэрфэйс вельмі просты, але дае мінімальны набор неабходных інструментаў для працы. Сэрвіс можа запісаць адвольны гук ці зрабіць запіс праз ваш мікрафон, агучыць яго,  дазволіць спампаваць на камп’ютар ці выкарыстаць прамую спасылку. Малюнак 1 – Знешні інтэрфейс сэрвісу “Гуказапіс” Як працаваць […]

Чытаць больш...

Агучаны электронны граматычны слоўнік

Сэрвіс “Агучаны электронны граматычны слоўнік” прызначаны для атрымання інфармацыі па правільнаму напісанню, вымаўленню слоў, дазваляе пабачыць транскрыпцыю (класічнага выгляду і ў фармаце IPA), а таксама даведацца падрабязную характарыстыку слова пра яго прыналежнасць да той ці іншай часціны мовы (малюнак 1). Сэрвіс аўтаматычна фарміруе гукавы файл, з дапамогай якога можна праслухаць уведзенае карыстальнікам слова і адначасова […]

Чытаць больш...

Упарадкаванне па алфавіце

Сэрвіс «Упарадкаванне па алфавіце» прызначаны для атрымання тэкставых радкоў у алфавітным парадку. На ўваход сэрвісу падаецца адвольны тэкст альбо паслядоўнасць сімвалаў, у якім 1 радок = 1 адзінка для ўпарадкавання па алфавіце, і сэрвіс прывядзе ўваходны тэкст у алфавітны парадак па радках. Таксама ён дазволіць расставіць сімвалы паводле прыярытэту пры сартыроўцы альбо абраць алфавіт.   Асаблівасці […]

Чытаць больш...

Распазнаванне музыкі

Сэрвіс “Music Recognizer” дазваляе распазнаваць ноты па мелодыі. “Music Recognizer” з’яўляецца ўнікальным рэсурсам канвертавання мелодыі ў ноты. Сэрвіс можа быць выкарыстаны як аматарамі, так і прафесіяналамі ў музыцы. “Music Recognizer” знаходзіцца ў адкрытым доступе і мае просты і зразумелы інтэрфейс, што спрашчае яго выкарыстоўванне.

Чытаць больш...

Канвертар азбукі Морзэ

Сэрвіс “Канвертар азбукі Морзэ” дазваляе ператвараць друкаваны тэкст у код Морзе і наадварот. Таксама сэрвіс дае магчымасць карыстальніку праслухоўваць атрыманыя вынікі (код Морзэ ці друкаваны тэкст у залежнасці ад мэтанакіраванасці) анлайн.

Чытаць больш...

Графічнае адлюстраванне алафонных фраз

Галоўнай задачай сэрвісу “Графічнае адлюстраванне алафонных фраз” з’яўляецца графічнае адлюстраванне фізічнага сігналу ў часавым альбо частотным выглядзе для алафоннага радка, зададзенага карыстальнікам сэрвісу. Алафонны радок мае форму тэкставага радка, складзенага з паслядоўна запісаных алафонаў. Для адлюстравання сігналу выкарыстоўваюцца два графікі: асцылаграма сігналу і спектраграма сігналу. Асцылаграма сігналу – двухмернае часавае адлюстраванне сігналу. Больш дакладна, залежнасць […]

Чытаць больш...

Вычытка тэкстаў праз сэрвісы www.Corpus.by

Алгарытм працы пры вычытцы электронных беларускіх тэкстаў рознага памеру з выкарыстанне сэрвісаў, распрацаваных лабараторыя распазнавання і сінтэзу маўлення Аб’яднага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Чытаць больш...

Інструкцыя па апісанні сэрвісаў партала www.Corpus.by (да 2016.10.03)

Інструкцыя па апісанні сэрвісаў партала www.Corpus.by: Пачынаць апісанне сэрвісу трэба з невялікага сказа, які раскрывае яго сутнасць і прызначэнне. У першым сказе павінна прысутнічаць назва сэрвісу і ўбудаваная спасылка на старонку сэрвісу. У апісанні павінен быць размешчаны скрыншот асноўнага акна сэрвісу. У апісанні сэрвісу павінны быць прыведзены ўсе яго функцыянальныя магчымасці. Функцыі сэрвісу павінны быць […]

Чытаць больш...

Праверка правапісу

Сэрвіс “Праверка правапісу” прызначаны для праверкі правільнасці напісання слоў. На ўваход сэрвісу падаецца электронны тэкст, які патрабуе праверкі. Па націсканні кнопкі “Праверыць” сэрвіс параўноўвае словы тэксту са словамі ў падключаных слоўніках. Знойдзеныя ў слоўніку ўваходныя словы сэрвіс кваліфікуе як напісаныя правільна і адкідае. Не знойдзеныя ў слоўніку ўваходныя словы (г. зн. невядомыя сэрвісу) сэрвіс кваліфікуе як напісаныя няправільна, […]

Чытаць больш...

Падлік частотнасці сімвалаў

Сэрвіс «Падлік частотнасці сімвалаў» дае статыстычную і даведачную інфармацыю пра сімвалы ў тэксце, што дазваляе выявіць і выправіць іх памылковае выкарыстанне. На ўваход сэрвісу падаецца адвольны электронны тэкст ці паслядоўнасць сімвалаў. Сэрвіс падлічвае агульную колькасць сімвалаў уваходнага тэксту і колькасць унікальных сімвалаў у тэксце. На выхадзе для кожнага ўнікальнага сімвала адлюстроўваецца інфармацыя: код па стандарце Unicode; […]

Чытаць больш...

Графічнае адлюстраванне алафонаў

Сэрвіс «Графічнае адлюстраванне алафонаў» дазваляе адлюстроўваць гук у графічным выглядзе. У дадзеным сэрвісе рэалізавана магчымасць звярнуцца да базы алафонаў інтэрнэт-версіі сінтэзатара маўлення па тэксце, абраць пэўны алафон з базы і атрымаць яго асцылаграму альбо спектраграму.   Асноўныя тэрміны і паняцці Алафон — рэалізацыя фанемы, яе варыянт, абумоўлены канкрэтным фанетычным акружэннем. Асцылаграма — графік залежнасці амплітуды гукавога сігналу […]

Чытаць больш...

Генератар транскрыпцый

Сэрвіс “Генератар транскрыпцый” распрацаваны для графічнага запісу гучання слоў (малюнак 1). Функцыянальнасць сэрвісу не абмяжоўваецца магчымасцю апрацоўкі паасобных слоў, але таксама дазваляе апрацоўваць вялікія аб’ёмы тэкстаў.

Чытаць больш...