(Беларуская) Вызначэнне часцін мовы


Sorry, this entry is only available in Беларуская. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in the alternative language. You may click the link to switch the active language.

Сэрвіс Вызначэнне часцін мовы дазваляе карыстальніку ў рэжыме анлайн даведацца, да якой часціны мовы належыць пэўнае слова. На ўваход сэрвісу даецца тэкст на беларускай ці рускай мове, на выхадзе карыстальнік атрымлівае спіс слоў, у якім пазначана, да якой часціны мовы адносіцца кожнае слова тэксту.

 

Асноўныя тэрміны і паняцці

Часціны мовы — разрады слоў, якія характарызуюцца агульнасцю значэння, марфалагічных прыкмет, сінтаксічнай ролі. Часціна мовы можа быць вылучана толькі на падставе сукупнасці пэўных крытэрыяў. Увага надаецца наступным фактарам пэўнай адзінкі:

  • што яна звычайна абазначае (прадмет, дзеянне, якасць і г. д.);
  • у якіх граматычных формах яна можа ўзнікаць;
  • якія ёй характэрныя словаўтваральныя сродкі;
  • якія функцыі яна выконвае ў сказе [1].

 

Практычная каштоўнасць

Дакладнае вызначэнне таго, да якой часціны мовы адносяцца словы ў тэксце, з’яўляецца важным для зразумення сэнсу пэўнага слова, калі ён залежыць ад часціны мовы. Напрыклад, сэрвіс можа выкарыстоўвацца перакладчыкамі, калі існуюць цяжкасці з перакладам пэўнага тэксту са словам, якое можа належаць да розных часцін мовы. Таксама можа ўжывацца ў праграмах перакладу.

 

Асаблівасці сэрвісу

Сэрвіс можа выкарыстоўваць шэраг слоўнікаў, кожны з якіх карыстальнік можа самастойна выбраць, паставіўшы або зняўшы гачак насупраць назвы слоўніка.

 

Апісанне інтэрфейсу карыстальніка

Інтэрфейс сэрвісу прадстаўлены на малюнку 1.

Малюнак 1. Інтэрфейс сэрвісу “Вызначэнне часцін мовы”

Зайшоўшы на старонку сэрвісу, карыстальнік мае магчымасць увесці тэкст, у якім трэба вызначыць прыналежнасць слоў да часцін мовы, на адной з дзвюх моў (беларускай, рускай). Таксама асобна можна дадаць вядомыя словы, прыналежнасць да пэўнай часціны мовы якіх можна дакладна вызначыць.

Інтэрфейс мае наступныя вобласці:

  • вобласць уводу тэксту;
  • вобласць уводу вядомых слоў з часцінамі мовы, да якіх яны належаць;
  • вобласць вываду тэксту ў выглядзе слоў разам з часцінамі мовы, да якіх гэтыя словы адносяцца;
  • вобласць вываду невядомых слоў.

Для атрымання слоў разам з часцінамі мовы, да якіх яны належаць, трэба націснуць на кнопку “Паказаць спіс слоў з часцінамі мовы!”.

 

Карыстальніцкі сцэнар працы з сэрвісам

  1. На старонцы сэрвісу ўвесці ў поле ўводу тэкст.
  2. У поле “Вядомыя словы” ўвесці, калі ёсць, вядомыя словы з іх часцінамі мовы праз сімвал “_”.
  3. У вобласці выбару слоўнікаў пазначыць неабходныя слоўнікі.
  4. Націснуць кнопку “Паказаць спіс слоў з часцінамі мовы!” для атрымання вынікаў.

Малюнак 2. Вынікі вызначэння сэрвісам часцін мовы слоў

 

Спасылкі на крыніцы

Старонка сэрвісу: http://corpus.by/PartOfSpeechTagger/?lang=be

 

Перакрыжаваныя спасылкі

  1. Часціны мовы // Вікіпедыя [Электронны рэсурс]. — 2017. Рэжым доступу : https://be.wikipedia.org/wiki/Часціны_мовы. — Дата доступу : 15.03.2017.

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.